Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

19 Чэр 2016

Тытул "Міс Беларусь-2016" заваявала Паліна Барадачова з Мінска

Тытул

19 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тытул "Міс Беларусь-2016" заваявала Паліна Барадачова з Мінска, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Галаву Паліны Барадачовай увянчала карона, вырабленая ў 2004 годзе. Упрыгажэнне вагой 120 г выканана з белага золата і ўсыпана паўтысячай фіянітаў і тапазаў. Дзяўчына будзе прадстаўляць краіну на "Міс свету" ў бягучым годзе, а таксама ўдзельнічаць у розных культурных, дабрачынных акцыях у Беларусі і за яе межамі. Акрамя таго, наваспечанай пераможцы прысуджаны спецыяльныя прызы, галоўны з якіх - стыльны пазадарожнік вытворчасці "БелДжы".

Тытул "Міс Беларусь-2016" заваявала Паліна Барадачова з МінскаУладальніцы ганаровага тытула 22 гады, яна студэнтка Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. Параметры - 92-66-99, рост - 174 см.

Канкурэнцыю Паліне Барадачовай склалі яшчэ 25 дзяўчат. Некаторыя з іх таксама ўдастоены ганаровых тытулаў. Так, першай віцэ-міс стала Кацярына Саўчук з Мінска, другой віцэ-міс - Настасся Сарока з Маладзечна. Тытул "Міс глядацкіх сімпатый" атрымала Вераніка Кот з Ліды. "Міс дружба" - Настасся Ісакава з Полацка, "Міс топ-мадэль" - Паліна Пімахіна з Мінска, "Міс фота" - Марыя Лабанава з Гомеля, "Міс Арыфлэйм" - Хрысціна Мацеша з Бялыніч.

Нацыянальны конкурс "Міс Беларусь" праводзіцца раз у два гады, яго арганізатарам выступае АНТ. У 2014 годзе ганаровы тытул самай прыгожай дзяўчыны краіны заваявала Вікторыя Мігановіч са Смаргоні.Тытул "Міс Беларусь-2016" заваявала Паліна Барадачова з МінскаТытул "Міс Беларусь-2016" заваявала Паліна Барадачова з Мінска

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі