29 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цырымонія афіцыйнай сустрэчы Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам Прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева прайшла ў Палацы Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Казахстанскі лідар прыбыў у картэжы да ўвахода ў Палац Незалежнасці, дзе яго цёпла вітаў кіраўнік беларускай дзяржавы.
Пасля завяршэння цырыманіяльных мерапрыемстваў з удзелам зводнай роты ганаровай варты і выканання дзяржаўных гімнаў Аляксандр Лукашэнка і Нурсултан Назарбаеў прывіталі членаў афіцыйных дэлегацый бакоў.
Пасля сумеснага фатаграфавання кіраўнікі дзяржаў накіраваліся на афіцыйныя перагаворы, якія спачатку пройдуць у вузкім, а затым у пашыраным складах. Па іх выніках прадугледжваецца падпісаць шэраг міжнародных дакументаў аб развіцці двухбаковага супрацоўніцтва ў розных сферах.
Нурсултан Назарбаеў знаходзіцца ў Беларусі з афіцыйным візітам, які праходзіць у год 25-годдзя з моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Казахстанам.