24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэлефонная размова прэзідэнтаў Беларусі і Францыі Аляксандра Лукашэнкі і Эмануэля Макрона адбылася сёння па ініцыятыве французскага боку. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі рэгіянальныя праблемы і ўзаемаадносіны Беларусі з ЕС і Францыяй у прыватнасці.