Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

29 Ліс 2016

Сустрэча кіраўнікоў МЗС "нармандскай чацвёркі" ў Мінску

Сустрэча кіраўнікоў МЗС

29 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА./ Сустрэча кіраўнікоў МЗС "нармандскай чацвёркі" (Расія, Украіна, Германія, Францыя) праходзіць у "Прэзідэнт-атэлі" ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Для ўдзелу ў перагаворах у Мінск прыбылі міністры Сяргей Лаўроў, Павел Клімкін, Франк-Вальтэр Штайнмаер і Жан-Марк Эйро.

Парадак дня сустрэчы не аб'яўляўся, аднак шэраг СМІ выказваюць здагадку аб тым, што на перагаворах будзе абмяркоўвацца дарожная карта па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны, даручэнне падрыхтаваць якую далі лідары "нармандскай чацвёркі" на сустрэчы ў Берліне 19 кастрычніка.

Міністр замежных спраў Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер і кіраўнік МЗС Расіі Сяргей ЛаўроўРаней кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў адзначаў, што, у адпаведнасці з берлінскімі дамоўленасцямі, у аснове дарожнай карты павінен быць прынцып "сінхроннасці дзеянняў у сферы забеспячэння бяспекі і пашырэння палітычных рэформ" у рамках мінскіх дамоўленасцей ад 12 лютага 2015 года, паведамляе ТАСС.

У сваю чаргу міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін напярэдадні сустрэчы ў Мінску расказаў аб намеры ўкраінскага боку прадставіць свой варыянт дарожнай карты выканання мінскіх пагадненняў. Асноўныя акцэнты ён плануе зрабіць на пытаннях бяспекі і гуманітарнага характару.

Міністр замежных спраў Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер і міністр замежных спраў Украіны Павел КлімкінВыступаючы перад прыездам у Мінск на Берлінскім форуме па знешняй палітыцы, міністр замежных спраў Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер заявіў, што работа над рэалізацыяй дамоўленасцей па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне ідзе марудна, аднак, нягледзячы на ўсе складанасці, яна павінна быць прадоўжана. "Усё гэта (розныя аспекты работы над "Мінскам") складана, але, па маім вопыце, у нас няма іншай магчымасці, акрамя як прысвяціць сябе вырашэнню гэтых складанасцей", - сказаў кіраўнік МЗС Германіі.

Кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў і міністр замежных спраў Украіны Павел КлімкінМіністр замежных спраў Францыі Жан-Марк Эйро і міністр замежных спраў Украіны Павел КлімкінЯк паведамляла БЕЛТА, 19 кастрычніка ў Берліне адбылася сустрэча лідараў "нармандскай чацвёркі" - Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, Канцлера ФРГ Ангелы Меркель, кіраўніка французскай дзяржавы Франсуа Аланда і Прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі. Ніякіх дакументаў па выніках сустрэчы падпісана не было, тым не менш дасягнута дамоўленасць аб распрацоўцы праекта дарожнай карты, які, як паведаміла на прэс-канферэнцыі Ангела Меркель, павінен быць падрыхтаваны і вынесены на зацвярджэнне на працягу бліжэйшага месяца. "Мы дамовіліся, што работа над дарожнай картай будзе прадоўжана на працягу месяца на ўзроўні МЗС і будзе больш інтэнсіўнай", - сказала яна.

"Усе ўдзельнікі сённяшняй сустрэчы пацвердзілі, што ў аснове ўрэгулявання сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны павінны быць мінскія пагадненні, усе пацвердзілі сваю прыхільнасць гэтым дамоўленасцям", - сказаў журналістам Уладзімір Пуцін. У такім жа духу выказваліся і астатнія ўдзельнікі перагавораў.

У лютым 2015 года Уладзімір Пуцін, Ангела Меркель, Франсуа Аланд і Пётр Парашэнка правялі 17-гадзінныя перагаворы ў Мінску, калі былі выпрацаваны мінскія пагадненні - аснова для мірнага ўрэгулявання сітуацыі на ўсходзе Украіны. Адпаведныя пытанні таксама рэгулярна абмяркоўваюцца на мінскай пляцоўцы ў фармаце трохбаковай кантактнай групы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі