Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

7 Feb 2018

Сцяг Беларусі падняты ў Алімпійскай вёсцы ў Пхёнчхане

Сцяг Беларусі падняты ў Алімпійскай вёсцы ў Пхёнчхане

7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урачыстая цырымонія падняцця Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь на XXIII Алімпійскіх зімовых гульнях 2018 года адбылася сёння ў Алімпійскай вёсцы ў Пхёнчхане, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў НАК Беларусі.

Гэта сімвалічнае мерапрыемства правёў мэр вёскі Сеун Мін Ру. У цырымоніі прынялі ўдзел першы шэф беларускай місіі на Алімпійскіх гульнях, намеснік міністра спорту і турызму Беларусі Аляксандр Баравуля, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Рэспубліцы Карэя Андрэй Папкоў, а таксама спартсмены і трэнеры беларускай дэлегацыі.

"Цырымонія падняцця беларускага сцяга азначае, што Алімпіяда ўжо зусім блізка. Сёння мы сабраліся разам, вельмі прыемна бачыць нашых спартсменаў, гэта аб'ядноўвае. У такі ўрачысты момант атлеты адчуваюць падтрымку ўсёй краіны", - расказала біятланістка Дар'я Домрачава.

Адзін з самых вопытных спартсменаў у беларускай камандзе Сяргей Далідовіч адзначыў, што на кожнай Алімпіядзе цырымонія падняцця сцяга ў вёсцы для яго хвалюючы момант. "Калі сцяг краіны падымаецца на такіх буйных спаборніцтвах, для мяне гэта заўсёды хвалюючы момант, адчуваеш патрыятычныя пачуцці, мурашкі заўсёды па целе бягуць, асабліва калі ўсё ў такой урачыстай абстаноўцы", - падкрэсліў ён.

Поспеху і ўдалых стартаў у Пхёнчхане пажадаў беларускім алімпійцам член выканкама Міжнароднага алімпійскага камітэта, прэзідэнт НАК Украіны Сяргей Бубка.

Традыцыйная цырымонія падняцця дзяржаўных сцягоў у Алімпійскай вёсцы - адно са старэйшых і важнейшых сімвалічных мерапрыемстваў на Гульнях. У ім прымаюць удзел усе члены спартыўнай дэлегацыі краіны, у гонар якой падымаецца сцяг. Цырымонія падняцця нацыянальных сцягоў краін-удзельніц папярэднічае афіцыйнаму адкрыццю кожных Алімпійскіх гульняў і сімвалізуе гатоўнасць алімпійцаў краіны да ўдзелу ў Гульнях.

XXIII зімовыя Алімпійскія гульні ў Пхёнчхане пройдуць з 9 па 25 лютага. Усяго на Гульнях будзе разыграна 102 камплекты ўзнагарод у 7 відах спорту па 15 дысцыплінах. Беларусь будзе прадстаўлена 32 спартсменамі ў шасці відах спорту.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі