Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

16 Ліп 2020

"Славянскі базар" сёння ўрачыста адкрываецца ў Віцебску


Фота з архiва

16 ліпеня, Віцебск /Андрэй Шчарбіцкі - БЕЛТА/. Урачыстае адкрыццё XXIX Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" адбудзецца сёння ў Летнім амфітэатры, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першы дзень форуму будуць праходзіць розныя майстар-класы, перформансы, квесты, танцы, шоу і выступленні творчых калектываў на фэсце вулічнага мастацтва "На сямі вятрах". Таксама ў краязнаўчым музеі адкрыецца выстаўка партрэтаў з манет. Пачнуць работу любімыя гараджанамі кірмашы майстроў.

Пасля абеду загарыцца новая зорка на Плошчы лаўрэатаў каля Летняга амфітэатра. Тут атрымае імянную прапіску ўладальнік спецыяльнай узнагароды Прэзідэнта Беларусі "Праз мастацтва - да міру і ўзаемаразумення" Філіп Кіркораў. Ён жа выйдзе на сцэну на канцэрце адкрыцця. Паводле слоў спевака, гэта будзе яго першае выступленне пасля абмежаванняў, уведзеных з-за пандэміі.

Вечарам на сцэну Летняга амфітэатра на ўрачыстым канцэрце адкрыцця выйдуць выканаўцы розных узростаў і рэгалій. У праграме - любімыя артысты, даўнія сябры форуму і маладыя выканаўцы. Перад гледачамі выступяць Сяргей Палунін, Алена Ваенга, Аляксандр Буйноў, Алег Міцяеў, Іна Малікава і ВІА "Новыя самацветы", Ганна Семяновіч, Міця Фамін, Іна Афанасьева, Анатоль Ярмоленка і ансамбль "Сябры", Ціма Беларускіх, мужчынскі хор "Усіхсвяцкі" храма-помніка Усіх Святых у Мінску, Улад Сытнік і многія іншыя.

За паўгадзіны да апоўначы на пляцоўцы каля канцэртнай залы "Віцебск" пачнецца першая кінаноч пад адкрытым небам. Новы бясплатны праект арганізаваны сумесна з Нацыянальнай кінастудыяй "Беларусьфільм". На працягу некалькіх начэй пакажуць карціны айчыннай студыі. У гэтым годзе пляцоўка каля КЗ "Віцебск" будзе задзейнічана і для правядзення дзіцячага конкурсу.

XXIX Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" праходзіць з 16 па 19 ліпеня. Асноўнымі падзеямі форуму стануць Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2020" і Міжнародны дзіцячы музычны конкурс "Віцебск-2020".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі