Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

10 Ліп 2015

Штурхальніца ядра Вікторыя Колб прынесла Беларусі першае золата маладзёжнага ЧЕ па лёгкай атлетыцы

10 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У эстонскім Таліне напярэдадні стартаваў чэмпіянат Еўропы-2015 па лёгкай атлетыцы сярод моладзі (U-23). У першы дзень спартсменка зборнай Беларусі Вікторыя Колб заваявала ўзнагароду вышэйшай вартасці ў турніры па штурханні ядра, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Беларуска ўпэўнена пераадолела кваліфікацыйны бар'ер спаборніцтваў у сваёй дысцыпліне, адправіўшы снарад у лепшай спробе на 16 м 43 см. Гэты вынік аказаўся трэцім сярод усіх прэтэндэнтак на выхад у фінал. У вырашальным раўндзе 12 мацнейшых спартсменак вялі ўпартую барацьбу за месцы на п'едэстале. Вікторыя Колб аж да апошняга выхаду ў сектару размяшчалася на другой пазіцыі з рэзультатам 17 м 02 см, аднак у шостай спробе здолела ўсіх апярэдзіць, адправіўшы ядро на 17 м 47 см. Асноўная саперніца айчыннай спартсменкі прадстаўніца Германіі Шаніс Крафт завяршала спаборніцтвы, ведаючы рэзультат Вікторыі Колб, але ўсё што змагла паказаць - 17 м 29 см і засталася другой. Бронзу выйграла яшчэ адна нямецкая лёгкаатлетка Сара Гамбета (16 м 99 см). Пераможца ж стала лідарам еўрапейскага сезона ў сваім відзе сярод спартсменак да 23 гадоў.

У стартавы дзень спаборніцтваў маладзёжнага ЧЕ-2015 выступалі яшчэ 12 беларускіх атлетаў у розных дысцыплінах, прычым многія з іх прабіліся ў фінальныя спаборніцтвы. Малатабоец Юрый Васільчанка стаў удзельнікам фіналу, паказаўшы ў кваліфікацыі 10-ы рэзультат (67 м 93 см). З 8-м рэзультатам у вырашальны раўнд выйшаў скакун у даўжыню Аляксей Чыгарэўскі (7 м 40 см), прытым, што спаборніцтвы праходзілі пры моцным сустрэчным ветры. У скачках з шастом у жанчын канкурэнцыю сярод 29 саперніц удалося вытрымаць Ірыне Якалцэвіч, якая прайшла далей, пераадолеўшы планку на вышыні 4 м 15 см (прамежкавае 7-е месца). Кідальнік дыска Валерый Галубковіч таксама ўвайшоў у лік фіналістаў у сваёй дысцыпліне (55 м 27 см; 11-ы рэзультат). Усіх гэтых спартсменаў медальныя спаборніцтвы чакаюць сёння. У фіналах 11 ліпеня выступяць беларуская кап'якідальніца Таццяна Корж (рэзультат кваліфікацыі - 52 м 31 см; 5-е месца), а таксама бягуха на 3000 м з перашкодамі Настасся Пузакова, якая ў папярэднім забегу ўстанавіла новы рэкорд Беларусі сярод моладзі (9 мін. 58,29 сек.; 5-е месца).

Не здолелі кваліфікавацца ў вырашальныя спаборніцтвы скакуны ў даўжыню Мікіта Лапаценка (7 м 08 см; 17-е месца) і Юрый Яроміч (6 м 69 см; 20), скакуха трайным Настасся Лявонава (12 м 74 см; 15), скакуны ў вышыню Андрэй Чурыла і Павел Кіпра (абодва - 2 м 10 см; 22 і 24). Бліжэй за ўсіх у гэтым відзе да выхаду ў фінал быў Андрэй Скабейка, аднак ад яго спартсмена аддзяліла толькі адна пазіцыя (2 м 15 см; 13).

Спаборніцтвы маладзёжнага чэмпіянату Еўропы-2015 па лёгкай атлетыцы прадаўжаюцца. Турнір фінішуе 12 ліпеня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі