У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

11 Ліс 2016

Саборная мячэць урачыста адкрыта ў Мінску

Саборная мячэць урачыста адкрыта ў Мінску

11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Саборная мячэць урачыста адкрыта ў Мінску. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган каля параднага ўвахода ў мячэць перарэзалі сімвалічную стужку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У цырымоніі ўрачыстага адкрыцця мячэці таксама прынялі ўдзел кіраўнікі органаў дзяржкіравання, кіраўнікі і прадстаўнікі рэлігійных і нацыянальна-культурных грамадскіх аб'яднанняў, пасольстваў, замежныя госці і вернікі.

Кіраўнікі дзяржаў азнаёміліся з добраўпарадкаваннем рэлігійнага збудавання, а таксама пакінулі запісы ў Кнізе пачэсных гасцей Саборнай мячэці Мінска.

Саборная мячэць урачыста адкрыта ў Мінску"Спакон веку Беларусь славіцца традыцыямі верацярпімасці і ўзаемнай павагі паміж людзьмі розных канфесій. На тэрыторыі нашай краіны бесперашкодна будаваліся мячэці, дзе кожны мусульманін мог знайсці месца для сустрэчы з Богам, - гаворыцца ў запісе Аляксандра Лукашэнкі. - Саборная мячэць у Мінску стане сімвалам міжканфесійнай згоды, месцам малітвы для жыхароў і гасцей сталіцы, якія вызнаюць іслам".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс