Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

25 Крс 2020

Рэспубліканскі суботнік праходзіць у Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць у Беларусі
Аляксандр Лукашэнка ў час суботніка

25 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліканскі суботнік праходзіць 25 красавіка ў Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

Дзяржорганы, мясцовыя ўлады, іншыя арганізацыі праводзяць суботнік на працоўных месцах або добраўпарадкоўваюць гісторыка-культурныя каштоўнасці, тэрыторыі населеных пунктаў, рыхтуюць дзіцячыя аздараўленчыя і спартыўна-аздараўленчыя лагеры да летняга сезона. Удзел у суботніку прымаюць і кіраўнікі дзяржорганаў.

Палавіна заробленых на суботніку сродкаў застаецца ў распараджэнні аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама. Яны накіроўваюцца на падрыхтоўку дзіцячых лагераў да лета, добраўпарадкаванне населеных пунктаў, а таксама аднаўленне гісторыка-культурных каштоўнасцей, мемарыяльных комплексаў, мясцін баявой і воінскай славы часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Яшчэ 50 працэнтаў сродкаў пералічваецца Міністэрству фінансаў. Гэтыя сродкі ў роўных долях накіроўваюцца Нацыянальнаму мастацкаму музею і Гомельскаму аблвыканкаму для рэканструкцыі брацкага пахавання на месцы спаленай вёскі Ала ў Светлагорскім раёне.

Пры ўдзеле ў суботніку некамерцыйных арганізацый грашовыя сродкі могуць пералічвацца ў памерах, вызначаных добраахвотна іх калектывамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі