Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

24 Sep 2019

Развіццё гандлю duty free абмеркавалі на нарадзе ў Прэзідэнта Беларусі

Развіццё гандлю duty free абмеркавалі на нарадзе ў Прэзідэнта Беларусі

24 верасня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Развіццё гандлю duty free абмеркавалі на нарадзе ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт заявіў, што на яго разгляд унесены адпаведны праект нарматыўнага прававога акта аб развіцці сеткі такіх магазінаў.

"Мы заканадаўча вызначылі асноўныя патрабаванні да гэтых магазінаў і развіваем гэты від дзейнасці. З 2014 года колькасць такіх магазінаў у краіне павялічылася ў тры разы. Каля 70 аб'ектаў (працуюць у Беларусі на сённяшні дзень. - Заўвага БЕЛТА). Тры з іх адкрыты не толькі для выязджаючых, але і для прыбываючых пасажыраў. Падпісаны ўказ аб бяспошлінным гандлі на бартах паветраных суднаў авіякампаніі "Белавія", - нагадаў Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, развіццё гэтага віду гандлю садзейнічае павышэнню транзітнай і турыстычнай прывабнасці краіны, адпавядае сучасным стандартам камфортных умоў для грамадзян, якія перасякаюць граніцу. "Для фізічных асоб гэта выгадна", - адзначыў беларускі лідар.

"Нягледзячы на вызваленне ад мытных пошлін, такія магазіны прыносяць у бюджэт пэўныя грашовыя сродкі, у тым ліку і валютную выручку. Таксама ў сетцы бяспошліннага гандлю расце ўдзельная вага тавараў айчыннай вытворчасці, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Па-мойму, не вельмі мы выраслі, але прыкладна чвэрць ад усіх тавараў мы прадаём айчыннай вытворчасці ў гэтых магазінах".

"Перспектывы ў гэтай сферы, як мяне пераконваюць зацікаўленыя асобы, не вычарпаны, і ёсць яшчэ прапановы па развіцці гэтай сеткі. Але да прыняцця новых рашэнняў трэба падыходзіць узважана - ацаніць наступствы, а таксама магчымыя рызыкі", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што перш за ўсё бяспошлінны гандаль зручны і выгадны тым, што шэраг імпартных і айчынных тавараў там таннейшы, чым у звычайных магазінах. "Гэта зразумела. А які ўплыў гэты від гандлю аказвае на вытворцаў аналагічных беларускіх тавараў і на гандлёвую сетку - там, дзе няма льгот пэўных і гэтак далей? - адзначыў Прэзідэнт. - Гэта мяне больш за ўсё цікавіць. А што гэта добра для людзей, мы пераканаліся ўжо".

У сувязі з гэтым ён пацікавіўся ў першага віцэ-прэм'ера Аляксандра Турчына, як урад бачыць будучае развіццё гэтага віду гандлю. "Давайце па сутнасці. Мне трэба дакладна ўразумець для сябе, што рабіць з дакументамі, якія вы ўносіце на мой разгляд. А яны датычацца пашырэння сеткі. Нарматыўна мы агаварылі і дамовіліся, як будуць дзейнічаць гэтыя магазіны. "Пернікі", прэферэнцыі, ільготы - мы ўсё гэта вызначылі, - сказаў Прэзідэнт. - Мы дамаўляліся, што пройдзе пэўны час і мы прааналізуем, якое шчасце нам падарылі гэтыя 70 магазінаў".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі