Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

5 Сак 2018

Прэзідэнцкі біятлон у Раўбічах: Лукашэнка выйшаў на лыжню разам з вядомымі алімпійцамі Беларусі

Прэзідэнцкі біятлон у Раўбічах: Лукашэнка выйшаў на лыжню разам з вядомымі алімпійцамі Беларусі

5 сакавіка, Мінскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 4 сакавіка прыняў удзел у біятлонным забегу разам з вядомымі алімпійцамі краіны. Мерапрыемства адбылося ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту "Раўбічы", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Разам з кіраўніком дзяржавы на лыжную трасу выйшлі яго малодшы сын Мікалай, прэс-сакратар Прэзідэнта Наталля Эйсмант, пераможцы і прызёры Алімпійскіх гульняў Дар'я Домрачава, Ірына Крыўко, Дзінара Алімбекава, Аляксей Айдараў і Ксенія Санковіч.

4 сакавіка ў Раўбічах таксама завяршыўся фінальны этап рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне "Снежны снайпер". Пераможцы былі вызначаны ў трох узроставых катэгорыях. У турніры прынялі ўдзел юныя біятланісты з усіх рэгіёнаў Беларусі - усяго 168 хлопчыкаў і дзяўчынак.

Сярод прызёраў спаборніцтваў быў і малодшы сын Прэзідэнта Мікалай Лукашэнка, які выступаў у сярэдняй узроставай групе і заняў трэцяе месца ў спрынце, а таксама заваяваў серабро ў змешанай эстафеце ў складзе каманды Мінскай вобласці.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі