Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

11 Май 2016

Прэзідэнт Туркменістана прыбыў з афіцыйным візітам у Беларусь

Прэзідэнт Туркменістана прыбыў з афіцыйным візітам у Беларусь

11 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў прыбыў з афіцыйным візітам у Беларусь, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Афіцыйны візіт Гурбангулы Бердымухамедава прадоўжыцца па 12 мая. Запланаваны перагаворы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з туркменскім калегам. Чакаецца, што лідары дзвюх дзяржаў правядуць сустрэчу ў фармаце сам-насам, а потым сустрэнуцца ў пашыраным складзе, з удзелам членаў дэлегацый дзвюх краін.

Прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў і намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль КалінінЧакаецца, што Аляксандр Лукашэнка і Гурбангулы Бердымухамедаў дэталёва абмяркуюць стан і перспектывы беларуска-туркменскага супрацоўніцтва ва ўсіх сферах, што ўяўляюць узаемны інтарэс. Размова пойдзе і аб знакавых для дзвюх краін сумесных праектах.

Прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў і намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль КалінінПлануецца, што па выніках перагавораў прэзідэнты падпішуць сумесную заяву, накіраваную на далейшае ўмацаванне ўзаемавыгаднага беларуска-туркменскага супрацоўніцтва. У прысутнасці лідараў дзвюх краін будзе падпісаны шэраг іншых двухбаковых дакументаў.

Прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў прыбыў з афіцыйным візітам у БеларусьУ адпаведнасці з існуючай на вышэйшым узроўні традыцыяй Прэзідэнт Туркменістана пасадзіць дрэва на Алеі ганаровых гасцей Палаца Незалежнасці.

Акрамя таго, плануецца, што Аляксандр Лукашэнка і Гурбангулы Бердымухамедаў прымуць удзел у цырымоніі адкрыцця комплексу будынкаў пасольства Туркменістана ў Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі