Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

7 Jul 2016

Прэзідэнт Беларусі высока ацаніў ролю пасла Літвы ў збліжэнні беларуска-літоўскіх адносін

Прэзідэнт Беларусі высока ацаніў ролю пасла Літвы ў збліжэнні беларуска-літоўскіх адносін

7 ліпеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка высока цэніць ролю пасла Літвы ў збліжэнні беларуска-літоўскіх адносін. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Літвы ў Беларусі Эвалдасам Ігнатавічусам у сувязі з завяршэннем яго дыпламатычнай місіі ў краіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў сувязі з завяршэннем дыпламатычнай місіі сустракаецца з тымі пасламі, "якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё адносін, працавалі так, як належыць, на збліжэнне двухбаковых адносін і зрабілі нямала за перыяд сваёй службы для збліжэння народаў".

"З'яўляецца фактам і тое, што чарговы раз з Мінска выязджае пасол, які працаваў на карысць Беларусі і Літвы. Вас я адношу да такіх паслоў, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Я разумею, што вы слуга сваёй краіны. У вас могуць быць свае інтарэсы, але, тым не менш, вы разумееце, што Беларусь - гэта суседняя краіна, не чужая вам".

Прэзідэнт нагадаў, што Беларусь і Літва жылі ў адной дзяржаве: "Вы гэта помніце, і на нас гэта накладае пэўны адбітак, можа, нават абавязацельства".

Аляксандр Лукашэнка таксама падкрэсліў: "Вы маеце нейкія абавязацельствы з боку сваіх партнёраў у Еўрапейскім саюзе, НАТА і г.д. Вы ведаеце нашу сітуацыю. Мы таксама маем свае абавязацельствы перад нашымі партнёрамі. Але, тым не менш, мы заўсёды знаходзілі шлях да разумення, і той шлях, па якім гатовы ісці сумесна". Кіраўнік дзяржавы падзякаваў Эвалдасу Ігнатавічусу за яго ўклад у развіццё беларуска-літоўскіх адносін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі