У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

7 Стд 2015

Прэзідэнт Беларусі па традыцыі ў свята Ражджаства Хрыстовага наведаў храм

Прэзідэнт Беларусі па традыцыі ў свята Ражджаства Хрыстовага наведаў храм

8 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. У Беларусі заўсёды будзе мірна і спакойна. Упэўненасць у гэтым выказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, які па традыцыі 7 студзеня, у свята Ражджаства Хрыстовага, наведаў Мінскі Свята-Духаў кафедральны сабор. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы павіншаваў усіх з гэтым светлым святам і пажадаў дабра, міру ў сем'ях, краіне, а галоўнае - у душах.

Прэзідэнт падзякаваў Царкве за той вялікі ўклад, які яна ўносіць у справу ўмацавання міру і спакою на беларускай зямлі. Выказваючы самыя добрыя пажаданні ў сувязі са святам, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: "Вы можаце абапірацца на дзяржаву, уладу. Вы заўсёды можаце быць упэўнены, што ў нашай краіне будзе мірна і спакойна. Гэта мы гарантуем".

Прэзідэнт Беларусі па традыцыі ў свята Ражджаства Хрыстовага наведаў храмКіраўнік дзяржавы таксама адзначыў: "Думаю, што гэты няпросты год мы пройдзем паспяхова і залогам таго - дабрыня і жаданне нашых людзей жыць у міры на зямлі, падоранай нам Госпадам".

"Віншую ўсіх нашых беларусаў, усіх нашых сяброў, братоў, суседзяў. Жадаю ім таксама міру і дабра і самае галоўнае - міру нашай роднай паўднёвай суседцы. Я думаю, мы ўсё зробім для таго, каб былі мір і спакой у душах і сэрцах гэтых такіх блізкіх нам людзей", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт Беларусі па традыцыі ў свята Ражджаства Хрыстовага наведаў храмКіраўнік дзяржавы разам са сваім малодшым сынам Мікалаем запаліў свечку каля Мінскага абраза Божай Маці.

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі ўручыў Аляксандру Лукашэнку абраз Божай Маці "Траяручыца", які прывезены з гары Афон і вельмі шануецца ў свеце.

Прэзідэнт падарыў Беларускай праваслаўнай царкве сувенірнае пано. На ім рэльефна адлюстраваны Крыжаўзвіжанскі сабор у Полацку. Пано выраблена з серабра ў тэхніцы чаканкі і размешчана на кардоннай аснове. Крыжаўзвіжанскі сабор, пабудаваны ў 1893 годзе, уваходзіць у комплекс Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра ў Полацку. У гэтым саборы захоўваюцца мошчы святой прападобнай Ефрасінні Полацкай.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс