Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

15 Сак 2016

Прэзідэнт Беларусі: Асноўны Закон служыць галоўнай прававой апорай незалежнай і суверэннай краіны

15 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"Павага да сваіх сімвалаў дзяржаўнасці - гэта важнейшы паказчык патрыятызму, грамадзянскасці і палітычнай культуры народа. Менавіта Асноўны Закон служыць галоўнай прававой апорай нашай незалежнай і суверэннай краіны, гарантам правоў і свабод грамадзян, залогам паспяховай рэалізацыі стратэгіі далейшага развіцця Беларусі", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што паслядоўнае ажыццяўленне канстытуцыйных палажэнняў забяспечыла з'яднанне беларускага народа і гарманізацыю грамадства, сацыяльна-палітычную стабільнасць і функцыянаванне надзейных інстытутаў публічнай улады.

"Безумоўна, наша агульная мэта - увасабляць на практыцы закладзеныя ў вышэйшым Законе каштоўнасці, умацоўваць нацыянальнае адзінства, беражліва захоўваць гістарычную і культурную спадчыну. Гэта асабліва важна для выхавання маладога пакалення ў духу любові да Айчыны і вернасці сваёй роднай зямлі", - падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў усім міру, дабра, моцнага здароўя і дабрабыту.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі