Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

28 Снж 2010

Прэм'ер-міністрам Беларусі назначаны М.Мясніковіч

Прэм'ер-міністрам Беларусі назначаны М.Мясніковіч

28 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 снежня назначыў прэм'ер-міністрам краіны Міхаіла Мясніковіча. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Мясніковіч Міхаіл Уладзіміравіч нарадзіўся ў 1950 годзе ў в.Новы Сноў Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. У 1972 годзе скончыў Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут, у 1989 годзе - Мінскую ВПШ. Доктар эканамічных навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусі.

Працоўную дзейнасць пачаў у 1972 годзе інжынерам тэхаддзела інстытута "Мінскпраект". У 1972-1973 гадах служыў у арміі. У 1973-1974 гадах - інжынер водаправоднай станцыі "Дражня" ўпраўлення "Водаканал", начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела Дырэкцыі будуемых аб'ектаў водазабеспячэння. У 1974-1977 гадах - галоўны інжынер Дырэкцыі будуемых аб'ектаў водазабеспячэння, галоўны інжынер Дырэкцыі па ўзвядзенню збудаванняў воднай гаспадаркі вытворчага аб'яднання "Мінскводаканал". У 1977-1983 гадах - галоўны інжынер, начальнік упраўлення прадпрыемстваў камунальнага абслугоўвання Мінскага гарвыканкама. У 1983-1985 гадах - старшыня выканкама Савецкага раённага Савета народных дэпутатаў, намеснік старшыні выканкама Мінскага гарадскога Савета народных дэпутатаў.

У 1985-1986 гадах - сакратар Мінскага гаркама КПБ. У 1986-1990 гадах - міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі БССР. У 1990-1991 гадах - намеснік старшыні Савета Міністраў БССР, старшыня Дзяржкамітэта БССР па эканоміцы і планаванню. У 1991-1994 гадах - першы намеснік старшыні Савета Міністраў Беларусі, у 1994-1995 гадах - намеснік прэм'ер-міністра Беларусі.

У 1995-2001 гадах - кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па асаблівых даручэннях.

З кастрычніка 2001 года быў старшынёй Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі