У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

19 Лют 2010

Першыя медалі беларусаў у Ванкуверы: Домрачава - бронза, Новікаў - срэбра

Першыя медалі беларусаў у Ванкуверы: Домрачава - бронза, Новікаў - срэбра
Сяргей Новікаў фота

19 лютага, Мінск /БЕЛТА/. Беларуская біятланістка Дар'я Домрачава 18 лютага заваявала першы медаль беларускай зборнай на Алімпійскіх гульнях у Ванкуверы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У індывідуальнай гонцы на 15 км з чатырма агнявымі рубяжамі яна выйграла бронзу. Дар'я дапусціла адзін промах на другім агнявым рубяжы і адстала ад лідэра на 28,2 сек.

Нядрэнныя рэзультаты паказалі і астатнія беларускія біятланісткі. Дзевятай стала Людміла Калінчык з адным промахам і рэзультатам 42 мін. 39,1 сек. Вольга Кудрашова заняла 16-е месца, закрыўшы ўсе мішэні і пераадолеўшы дыстанцыю за 42 мін. 39,1 сек. Надзея Скардзіна з адным промахом і рэзультатам 44 мін. 09,4 сек. размясцілася на 28-м радку.

Аўтарам чарговай алімпійскай сенсацыі стаў беларускі біятланіст Сяргей Новікаў, які заваяваў сярэбраны медаль.

Біятланісты выявілі пераможцу ў індывідуальнай гонцы на 20 км з чатырма агнявымі рубяжамі. Золата выйграў нарвежац Эміль-Эгле Свендсан, які адстраляўся з адным промахам і паказаў час 48 мін. 22 сек.

Наш Сяргей Новікаў быў дакладны на ўсіх агнявых рубяжах і ўступіў алімпійскаму чэмпіёну 9,5 сек. Такі жа час паказаў знакаміты нарвежац Уле-Эйнар Б'ёрндален. "Кароль біятлона" дапусціў два промахі і падзяліў з беларусам другое месца. Чацвёртым стаў расіянін Яўген Устюгаў з адставаннем 49 сек. і адной штрафной мінутай.

Аляксандр Сыман дапусціў тры промахі і з адставаннем 4 мін. 53,7 сек. заняў 41-е месца, Рустам Валіулін з чатырма недакладнымі выстраламі і адставаннем 5 мін. 09,8 сек. стаў 48-м, Яўген Абраменка апынуўся на 58-м радку з дзвюма мінутамі штрафу і адставаннем 6 мін 02,3 сек.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс