Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

4 Jun 2015

Патэнцыял Беларусі і Індыі дае магчымасць вывесці гандлёвае і інвестыцыйнае супрацоўніцтва на больш высокі ўзровень

Патэнцыял Беларусі і Індыі дае магчымасць вывесці гандлёвае і інвестыцыйнае супрацоўніцтва на больш высокі ўзровень

4 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Патэнцыял Беларусі і Індыі дае магчымасць вывесці гандлёвае і інвестыцыйнае супрацоўніцтва краін на больш высокі ўзровень. Упэўненасць у гэтым выказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 4 чэрвеня на адкрыцці беларуска-індыйскага бізнес-форуму, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Удзел у бізнес-форуме прыняў таксама Прэзідэнт Індыі Пранаб Мукерджы, які знаходзіцца ў Беларусі з афіцыйным візітам.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што Індыя з'яўляецца надзейным партнёрам Беларусі ў Азіяцкім рэгіёне. Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва з ёю актыўна развіваецца і дае пазітыўныя вынікі.

Прэзідэнт Беларусі адзначыў устойлівыя тэндэнцыі да росту тавараабароту паміж дзвюма краінамі апошнім часам. У той жа час Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што для патэнцыялу краін узровень гандлю зусім невялікі.

"Таму нам трэба, і ў ходзе гэтага форуму ў тым ліку, дамовіцца аб тым, каб гэты тавараабарот на працягу ўжо наступнага года можна было падвоіць. І для гэтага ў нас ёсць усё неабходнае", - перакананы беларускі лідар.

Паводле яго слоў, у эканамічных адносінах Беларусі і Індыі намеціўся паступовы пераход ад простага гандлю да вытворчай кааперацыі, у чым зацікаўлены абодва бакі. У Індыі адкрыты прадстаўніцтвы вялікіх беларускіх прадпрыемстваў. Прапрацоўваецца магчымасць стварэння сумесных зборачных вытворчасцей. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што разглядаюцца пытанні ўдзелу Беларусі ў мадэрнізацыі індыйскіх нафта- і вуглездабыўных магутнасцей.

Патэнцыял Беларусі і Індыі дае магчымасць вывесці гандлёвае і інвестыцыйнае супрацоўніцтва на больш высокі ўзровеньКіраўнік беларуская дзяржавы лічыць, што Беларусь і Індыя могуць узмацніць узаемадзеянне ў прамысловасці, энергетыцы, лагістыцы, сувязі, бія- і нанатэхналогіях. Беларускі бок зацікаўлены таксама ў развіцці сумесных вытворчасцей у галіне фармакалогіі, інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій.

"Такія прадпрыемствы мы будзем ствараць у індустрыяльным парку "Вялікі камень", - сказаў Прэзідэнт Беларусі. Ён запрасіў прадстаўнікоў індыйскіх дзелавых колаў больш дэталёва азнаёміцца як з патэнцыялам парка, так і ў цэлым краіны.

"Адкрыўшы вытворчасці ў Беларусі, вы зможаце скарыстацца бесперашкодным выхадам на рынак Еўразійскага эканамічнага саюза і асвойваць рынкі Еўрапейскага саюза, - адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы. - Вы добра разумееце, што лепшай лагістыкі для работы ў гэтых двух саюзах быць не можа, таму што Беларусь геаграфічна знаходзіцца ў самым цэнтры гэтых эканамічных гігантаў".

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што асаблівае значэнне Беларусь надае супрацоўніцтву на ўзроўні рэгіёнаў. На яго думку, такое ўзаемадзеянне дасць магчымасць напаўняць двухбаковыя гандлёва-эканамічныя сувязі новым зместам. Прэзідэнт дадаў, што прыкладам могуць служыць прамыя кантакты Беларусі з суб'ектамі Расійскай Федэрацыі.

Патэнцыял Беларусі і Індыі дае магчымасць вывесці гандлёвае і інвестыцыйнае супрацоўніцтва на больш высокі ўзровеньКіраўнік беларускай дзяржавы выказаў надзею, што бізнес-форум будзе карысным для ўсіх удзельнікаў, а яго вынікам стане з'яўленне новых, цікавых і ўзаемавыгадных праектаў.

"У наш няпросты час вельмі многія прадпрымальнікі, бізнесмены, кіраўнікі вялікіх прадпрыемстваў гавораць аб крэдытаванні, фінансаванні больш выгадным і льготным, - адзначыў беларускі лідар. - У выніку нашых апошніх візітаў і дамоўленасцей у Азіяцкім рэгіёне, з Кітайскай Народнай Рэспублікай, Пакістанам, Індыяй, раней В'етнамам і іншымі дзяржавамі - праблем з крэдытамі няма, і гэта вельмі выгадныя крэдыты".

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў час апошняга візіту ў Беларусь старшыні КНР Сі Цзіньпіна дасягнута дамоўленасць аб выдзяленні Беларусі $7 млрд крэдытных рэсурсаў дадаткова да $15 млрд, выдзеленых раней пад невялікі працэнт. Прэзідэнт Індыі на сустрэчы з кіраўніком беларускай дзяржавы, праведзенай 3 чэрвеня, адзначыў, што ўрад Індыі падтрымлівае індыйскія і беларускія кампаніі і будзе прадастаўляць ім ільготныя крэдыты.

Кіраўнік беларускай дзяржавы падкрэсліў, што сродкі павінны накіроўвацца на эфектыўныя праекты. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ім прынята рашэнне не падзяляць у гэтым выпадку прадпрыемствы на дзяржаўныя і прыватныя. "Усе маюць права і могуць атрымаць гэтыя крэдыты пад развіццё вытворчасці", - сказаў ён.

Патэнцыял Беларусі і Індыі дае магчымасць вывесці гандлёвае і інвестыцыйнае супрацоўніцтва на больш высокі ўзровень"Таму, я сказаў бы, упершыню ў гісторыі ў Беларусі створаны такія ўнікальныя ўмовы для работы бізнесу. Галоўнае - гэта праекты. Скажу шчыра, іх проста не хапае сёння. Таму што стаў больш строгім падыход да іх: проста так, без усялякіх гарантый, вырабляць і на склад складаць прадукцыю ў наш час справа дрэнная. Таму ёсць добры праект - будзем падтрымліваць, будзем фінансаваць", - адзначыў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што візіт у Беларусь Пранаба Мукерджы сведчыць аб многім. "Прыехала вялікая група вядучых бізнесменаў Індыі, а гэта ні многа ні мала краіна, якая з'яўляецца адным з лідараў эканамічнага развіцця ў свеце, гэта гіганцкая імперыя, якая мае каласальныя магчымасці і рэсурсы. Што яшчэ трэба для беларускіх бізнесменаў, каб развіваць свой бізнес і актыўна працаваць? Калі патрэбна дадатковая падтрымка для беларускіх кампаній і індыйскіх - вы такую падтрымку заўсёды атрымаеце. І перш за ўсё ад мяне", - сказаў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы запэўніў, што Беларусь зробіць усё для таго, каб індыйскія бізнесмены, якія прыйшлі ў краіну, ніколі не сказалі пра Беларусь дрэнна або паскардзіліся на дрэнныя ўмовы. "Умовы будуць створаны ў Беларусі для вашых кампаній як для самых лепшых сяброў", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на паспяховае ўзаемадзеянне індыйскіх і беларускіх спецыялістаў па рэканструкцыі Гродзенскай ЦЭЦ-2. "Калі яны будуць так працаваць, вы можаце не клапаціцца аб праектах у Беларусі, мы заўсёды падтрымаем такія праекты. Гэта высокая якасць, гэта надзейнасць, і паказчыкі нават вышэйшыя, чым нам гарантавалі і абяцалі індыйскія калегі. Вось такія праекты мы вітаем тут у цэнтры Еўропы. Мы будзем іх заўсёды падтрымліваць", - падкрэсліў кіраўнік беларускай дзяржавы.

"У той жа час нашы кампаніі, якія прыйдуць у Індыю, будуць працаваць у імя Індыі, індыйскага народа, яны будуць рабіць усё, каб той прадукт, які мы там будзем выпускаць разам з вамі, не меў нараканняў з боку спажыўцоў. У гэтым вы можаце быць упэўнены", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У рамках бізнес-форуму з удзелам прэзідэнтаў Беларусі і Індыі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця памятнага знака, прысвечанага ўзаемадзеянню індыйскіх і беларускіх спецыялістаў па рэканструкцыі Гродзенскай ЦЭЦ-2.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі