Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

11 Врс 2016

Парламенцкія выбары праходзяць сёння ў Беларусі

Парламенцкія выбары праходзяць сёння ў Беларусі

11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выбары ў Палату прадстаўнікоў праходзяць сёння ў Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

Галасаванне ў асноўны электаральны дзень праводзіцца з 8.00 да 20.00. Аднак на ўчастках, утвораных у воінскіх часцях, санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах і іншых арганізацыях аховы здароўя, што аказваюць медыцынскую дапамогу ў стацыянарных умовах, участковыя камісіі могуць аб'явіць галасаванне завершаным і раней за 20.00, калі прагаласавалі ўсе выбаршчыкі, уключаныя ў спіс.

Бюлетэнь выдаецца пры прад'яўленні пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь або іншых дакументаў. Да іх аднесены службовае пасведчанне дзяржаўнага служачага, студэнцкі білет, вадзіцельскае пасведчанне, ваенны білет (для ваеннаслужачых тэрміновай службы), пенсійнае пасведчанне (пры наяўнасці ў ім фатаграфіі), даведка органаў унутраных спраў (для грамадзян, якія страцілі пашпарт), а таксама пасведчанне аб інваліднасці.

Галасаванне за іншых грамадзян пры наяўнасці ад іх даверанасці не дапускаецца, паколькі ў адпаведнасці з законам кожны павінен аддаць свой голас асабіста. Прагаласаваць можна па месцы пастаяннай або часовай рэгістрацыі.

Запаўняць бюлетэнь трэба ў кабіне або пакоі для тайнага галасавання. На адваротным баку кожнага бюлетэня павінны быць подпісы не менш як двух членаў участковай камісіі. Пры галасаванні неабходна паставіць у бюлетэні любы знак у пустым квадраце, размешчаным справа ад прозвішча таго кандыдата, за якога выбаршчык галасуе. Пры галасаванні супраць усіх кандыдатаў трэба паставіць любы знак у пустым квадраце, размешчаным справа ад радка "Супраць усіх кандыдатаў". Калі ж у бюлетэнь унесена прозвiшча толькi аднаго прэтэндэнта на парламенцкую пасаду, то выбаршчык ставiць любы знак у квадраце пад словам "за" або ў квадраце пад словам "супраць".

Грамадзянін, які не мае магчымасці самастойна запоўніць бюлетэнь, можа запрасіць у кабіну або пакой для тайнага галасавання іншую асобу паводле свайго меркавання, акрамя членаў участковай i вышэйстаячых камісій, кандыдатаў у дэпутаты, іх давераных асоб, наглядальнікаў, прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі. Людзі са слабым зрокам могуць скарыстацца павелічальным шклом (лупай), якія ёсць ва ўчастковай камісіі. Невідушчаму выбаршчыку, які хоча прагаласаваць самастойна, выдаецца бюлетэнь і спецыяльны трафарэт.

Калі дапушчана памылка пры запаўненні бюлетэня, трэба звярнуцца да члена ўчастковай камісіі з просьбай выдаць новы ўзамен сапсаванага.

Выбаршчык, які ў дзень выбараў па стане здароўя або па іншых уважлівых прычынах не зможа прыйсці ў памяшканне для галасавання, мае права пісьмова або вусна звярнуцца ў адпаведную ўчастковую камісію з просьбай арганізаваць галасаванне па месцы яго знаходжання. Выбаршчык можа перадаць такую просьбу ва ўчастковую камісію пры садзейнічанні іншых асоб, напрыклад, сваякоў, суседзяў. Афіцыйнага пацвярджэння прычын немагчымасці прыйсці ў памяшканне для галасавання не патрабуецца.

У дзень выбараў выбаршчык можа звярнуцца з просьбай аб арганізацыі галасавання па месцы свайго знаходжання не пазней за 18.00.

Для вызначэння вынікаў выбараў у Беларусі выкарыстоўваецца мажарытарная выбарчая сістэма адноснай большасці. Выбары прызнаюцца праведзенымі, калі ў галасаванні прынялі ўдзел больш за палавіну выбаршчыкаў акругi, уключаных у спісы.

Выбраным лічыцца кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, які атрымаў найбольшую колькасць галасоў. Калі ў бюлетэні значыцца прозвішча толькі аднаго кандыдата, ён лічыцца выбраным пры атрыманні больш за палавіну галасоў электарату.

На гэтых выбарах змогуць прагаласаваць 6 990 696 грамадзян Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі