Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

22 Сак 2018

Памяць аб страшнай Хатынскай трагедыі назаўсёды застанецца ў сэрцах беларусаў - Лукашэнка

Памяць аб страшнай Хатынскай трагедыі назаўсёды застанецца ў сэрцах беларусаў - Лукашэнка

22 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да суайчыннікаў з нагоды 75-годдзя Хатынскай трагедыі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"Вялікая Айчынная вайна пакінула беларускаму народу цяжкую спадчыну - памяць аб страшных трагедыях людзей, якія сталі сведкамі і ахвярамі жудасных злачынстваў фашызму. Сёння мы аддаём даніну памяці жыхарам Хатыні, спаленай нацыстамі 75 гадоў таму", - гаворыцца ў звароце.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што 22 сакавіка 1943 года ў жыццё маленькай вёсачкі прыйшла бяда. Акупанты, якія цярпелі паражэнне на франтах, вынеслі смяротны прысуд мірнаму насельніцтву. "Карнікі не злітаваліся над старымі, жанчынамі і немаўлятамі. У агні загінулі 149 чалавек", - адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў Беларусі ніколі не змірацца з жахам бацькоў, на вачах якіх паміралі дзеці. "Нам ніколі не забыць страх і бездапаможнасць дзіцяці, якое шукае абароны ў дарослага і не разумее, за што забіраюць у яго жыццё. Нам не дараваць гора бацькі, які выжыў, але страціў свайго сына, і слёз хлопчыка, які знайшоў паратунак над целам забітай маці", - адзначыў беларускі лідар.

"Успамінаючы Хатынь, мы ўспамінаем тысячы па-зверску знішчаных вёсак. Аплакваючы ахвяр гэтых жудасных падзей, аплакваем кожнага трэцяга жыхара Беларусі, які загінуў у час Другой сусветнай вайны. Гэты боль назаўсёды застанецца ў нашых сэрцах як памяць аб жорсткіх злачынствах супраць чалавечнасці. І няма ім апраўдання", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт канстатаваў, што вельмі дарагой цаной дасталася свабода роднай зямлі нашаму народу. "Гістарычную памяць аб тых страшэнных гадах мы беражліва захаваем і перададзім дзецям як імунітэт супраць любой ваеннай агрэсіі і нацыяналістычнай варожасці. Як разуменне таго, што нішто на свеце не варта адабранага чалавечага жыцця", - запэўніў Аляксандр Лукашэнка.

Ён адзначыў, што свет зноў забывае гэтыя ўрокі. Ваенныя пагрозы, тэрарыстычныя акты, міжканфесійныя спрэчкі і міжнацыянальныя канфлікты запаўняюць старонкі гісторыі XXI стагоддзя новымі незлічонымі ахвярамі. "І сучасны твар зла, часам схаваны за маскай добрых намераў, - такі ж агідны, як і нацызм. Ідэі звышдзяржаўнасці і пераважання нацый знаходзяць чарговых паслядоўнікаў і вядуць да новых бед", - адзначаецца ў звароце.

"Мы, беларусы, носьбіты геннай памяці нечалавечых пакут народа, які выстаяў у Вялікай Айчыннай вайне, гаворым усім: "Няхай самотны бой званоў Хатыні гучыць і перасцерагае ад паўтарэння страшнай трагедыі. Няхай іх металічны плач данясецца да тых куткоў Зямлі, дзе сёння забылі аб тым, што жыццё - гэта дар божы, мір - самая вялікая каштоўнасць. Мы павінны гэта помніць заўсёды!" - заявіў Прэзідэнт.-0-

Зварот Прэзідэнта Беларусі да суайчыннікаў з нагоды 75-годдзя Хатынскай трагедыі

Дарагія суайчыннікі!

Вялікая Айчынная вайна пакінула беларускаму народу цяжкую спадчыну - памяць аб страшных трагедыях людзей, якія сталі сведкамі і ахвярамі жудасных злачынстваў фашызму. Сёння мы аддаём даніну памяці жыхарам Хатыні, спаленай нацыстамі 75 гадоў таму.

22 сакавіка 1943 года ў жыццё маленькай вёсачкі прыйшла бяда. Акупанты, якія цярпелі паражэнне на франтах, вынеслі смяротны прысуд мірнаму насельніцтву. Карнікі не злітаваліся над старымі, жанчынамі і немаўлятамі. У агні загінулі 149 чалавек.

Мы ніколі не змірымся з жахам бацькоў, на вачах якіх паміралі дзеці. Нам ніколі не забыць страх і бездапаможнасць дзіцяці, якое шукае абароны ў дарослага і не разумее, за што забіраюць у яго жыццё. Нам не дараваць гора бацькі, які выжыў, але страціў свайго сына, і слёз хлопчыка, які знайшоў паратунак над целам забітай маці.

Успамінаючы Хатынь, мы ўспамінаем тысячы па-зверску знішчаных вёсак. Аплакваючы ахвяр гэтых жудасных падзей, аплакваем кожнага трэцяга жыхара Беларусі, які загінуў у час Другой сусветнай вайны. Гэты боль назаўсёды застанецца ў нашых сэрцах як памяць аб жорсткіх злачынствах супраць чалавечнасці. І няма ім апраўдання.

Вельмі дарагой цаной дасталася свабода роднай зямлі нашаму народу. Гістарычную памяць аб тых страшэнных гадах мы беражліва захаваем і перададзім дзецям як імунітэт супраць любой ваеннай агрэсіі і нацыяналістычнай варожасці. Як разуменне таго, што нішто на свеце не варта адабранага чалавечага жыцця.

Свет зноў забывае гэтыя ўрокі. Ваенныя пагрозы, тэрарыстычныя акты, міжканфесійныя спрэчкі і міжнацыянальныя канфлікты запаўняюць старонкі гісторыі XXI стагоддзя новымі незлічонымі ахвярамі. І сучасны твар зла, часам схаваны за маскай добрых намераў, - такі ж агідны, як і нацызм. Ідэі звышдзяржаўнасці і пераважання нацый знаходзяць чарговых паслядоўнікаў і вядуць да новых бед.

Мы, беларусы, носьбіты геннай памяці нечалавечых пакут народа, які выстаяў у Вялікай Айчыннай вайне, гаворым усім: "Няхай самотны бой званоў Хатыні гучыць і перасцерагае ад паўтарэння страшнай трагедыі. Няхай іх металічны плач данясецца да тых куткоў Зямлі, дзе сёння забылі аб тым, што жыццё - гэта дар божы, мір - самая вялікая каштоўнасць.

Мы павінны гэта помніць заўсёды!"

Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі