Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

10 Nov 2015

Нацбанк Беларусі прэзентаваў новыя грошы

Нацбанк Беларусі прэзентаваў новыя грошы

10 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны банк Беларусі прэзентаваў новыя банкноты і манеты, што ўваходзяць у абарот з 1 ліпеня 2016 года, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзентацыя пачалася з манеты самага малога наміналу - 1 капейкі дыяметрам 15 мм. Намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Дзмітрый Лапко расказаў, што яна выраблена са сплаву сталі і пакрыта меддзю, таму мае чырвоны колер, як і манеты наміналам 2 (дыяметрам 17,50 мм) і 5 (19,80 мм) капеек. Іх таўшчыня - 1,25 мм, гурт - роўны. Маса 1-капеечнай манеты складае 1,55 г, 2-капеечнай - 2,10 г, 5-капеечнай - 2,70 г.

Манеты наміналам 10, 20 і 50 капеек выпушчаны са сталі і пакрыты меддзю і латунню, таму яны маюць жоўты колер, гурт - насечка з сегментамі. Дыяметр першай манеты - 17,70 мм, маса - 2,80 г, таўшчыня - 1,80 мм; дыяметр другой - 20,35 мм, маса - 3,70 г, таўшчыня - 1,85 мм; дыяметр трэцяй - 22,25 мм, маса - 3,95 г, таўшчыня - 1,55 мм.

Нацбанк Беларусі прэзентаваў новыя грошыМанета наміналам 1 рубель - белага колеру. Яна зроблена са сталі, пакрыта меддзю і нікелем. Яе дыяметр - 21,25 мм, маса - 5,60 г, таўшчыня - 2,30 мм, гурт з насечкай.

Нацбанк Беларусі прэзентаваў новыя грошыНарэшце, манета наміналам 2 рублі са сталі - двухколерная, гурт - з надпісам. Яе кальцо пакрыта меддзю і латунню і з'яўляецца жоўтым, сярэдзіна - меддзю і нікелем, таму мае белы колер. Дыяметр двухрублёвай манеты - 23,50 мм, маса - 5,81 г, таўшчыня - 2 мм.

Нацбанк Беларусі прэзентаваў новыя грошыТаксама Дзмітрый Лапко прадставіў банкноты. Так, купюра 5 рублёў пераважна аранжавага і чырванавата-карычневага колераў, 10 рублёў - блакітнага і фіялетавага, 20 рублёў - жоўтага і фіялетавага, 50 рублёў - зялёнага і аранжавага, 100 рублёў - ізумруднага і фіялетавага, 200 рублёў - сіняга і фіялетавага, 500 рублёў - сіне-ізумруднага і ружовага.

Нацбанк Беларусі прэзентаваў новыя грошыРашэнне аб правядзенні дэнамінацыі афіцыйнай грашовай адзінкі з 1 ліпеня 2016 года замацавана ўказам Прэзідэнта ад 4 лістапада нумар 450. Дэнамінацыя будзе праведзена шляхам замены банкнотаў узору 2000 года, якія знаходзяцца ў абарачэнні, на банкноты і манеты ўзору 2009 года ў суадносінах 10 000 беларускіх рублёў у грашовых знаках узору 2000 года і 1 беларускі рубель у грашовых знаках узору 2009 года.

Нацбанк Беларусі прэзентаваў новыя грошыПрацэс дэнамінацыі мае тэхнічны характар і  не паўплывае на пакупную здольнасць беларускага рубля, курс нацыянальнай валюты адносна замежных валют, а таксама фактычна існуючы ўзровень інфляцыі.

Так, растлумачылі спецыялісты, цэны на тавары і паслугі з 1 ліпеня 2016 года будуць пералічаны з улікам выбранага маштабу дэнамінацыі - 1:10 000. "Інакш кажучы, калі да дэнамінацыі які-небудзь тавар каштаваў, напрыклад, 100 000 рублёў, то пасля дэнамінацыі яго кошт складзе 10 рублёў", - дадалі ў Нацбанку. Пры гэтым, каб пакупнікам было лягчэй адаптавацца да такіх змяненняў, на час паралельнага абарачэння старых і новых грашовых знакаў, гэта значыць у перыяд з 1 ліпеня па 31 снежня 2016 года, усе суб'екты гаспадарання абавязаны будуць пазначаць дзве цаны - старую і новую.Нацбанк Беларусі прэзентаваў новыя грошы

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі