Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

18 Снж 2015

НАК Беларусі падтрымае ФІДЭ па ўключэнні шахмат у праграму зімовых Алімпійскіх гульняў

НАК Беларусі падтрымае ФІДЭ па ўключэнні шахмат у праграму зімовых Алімпійскіх гульняў

18 снежня, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. НАК Беларусі падтрымае ФІДЭ па ўключэнні шахмат у праграму зімовых Алімпійскіх гульняў. Аб гэтым дамовіліся кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Міжнароднай шахматнай федэрацыі (ФІДЭ) Кірсан Ілюмжынаў сёння на сустрэчы ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кірсан Ілюмжынаў адзначыў, што ФІДЭ актыўна працуе над тым, каб шахматы ўвайшлі ў зімовую алімпійскую праграму. Паводле яго слоў, ФІДЭ падтрымалі ўжо больш за 100 нацыянальных алімпійскіх камітэтаў. Ён таксама расказаў, што дамовіўся са старшынёй аргкамітэта зімовых Алімпійскіх гульняў, што шахматы будуць прадстаўлены ў 2018 годзе ў Паўднёвай Карэі на Алімпіядзе ў якасці культурнай, выставачнай праграмы. "Мы пакажам кіраўнікам нацыянальных алімпійскіх камітэтаў, што шахматы павінны быць уключаны ў зімовую алімпійскую праграму", - сказаў ён.

На сустрэчы размова ішла таксама аб будаўніцтве новага адміністрацыйнага комплексу ў Мінску, у якім будуць размяшчацца філіял ФІДЭ і федэрацыя шахмат Беларусі.

Кірсан Ілюмжынаў падзякаваў беларускаму боку і асабіста Прэзідэнту за арганізацыю ў Мінску чэмпіянату Еўропы па хуткіх шахматах і бліцы, які праходзіць 18-20 снежня. У Мінск прыехалі каля 1 тыс. ігракоў з 31 краіны. Сярод іх - многія вядучыя шахматысты, якія ўваходзяць у першую сотню сусветнага рэйтынгу, удзельнікі і фіналісты чэмпіянатаў свету і Еўропы, кубкаў свету, матчаў і турніраў прэтэндэнтаў на сусветную шахматную карону.

Прэзідэнт ФІДЭ запрасіў Аляксандра Лукашэнку наведаць гульні чэмпіянату.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі