Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

18 Dec 2015

Амаль 700 шахматыстаў прынялі старт на чэмпіянаце Еўропы па бліцы

18 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У мінскім Палацы спорту стартаваў чэмпіянат Еўропы па бліцы і хуткіх шахматах, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння, у першы дзень спаборніцтваў, вызначацца прызёры ў турніры па бліцы, у які заявіліся 679 шахматыстаў. Яны правядуць спаборніцтвы па швейцарскай сістэме ў 11 спараных тураў. На кожную партыю спартсменам адведзена ўсяго 3 мінуты. Чэмпіён Еўропы атрымае ў якасці прызавых 2 тыс. еўра, сярэбраны прызёр - 1 тыс. еўра, уладальнік бронзы - 800 еўра. Беларускія шахматысты на турніры прадстаўлены ўсім мацнейшым саставам, за выключэннем Андрэя Жыгалкі. Усяго ў спаборніцтвах прымуць удзел прадстаўнікі больш як 30 краін Старога Свету.

Амаль 700 шахматыстаў прынялі старт на чэмпіянаце Еўропы па бліцыУ турніры па хуткіх шахматах, які пройдзе ў суботу, 19 снежня, плануюць выступіць 800 спартсменаў, многія з якіх гуляюць і сёння ў бліцы. Спаборніцтвы па хуткіх шахматах таксама пройдуць па швейцарскай сістэме ў 11 тураў, на кожную партыю адведзена 15 мінут. Пераможца кантынентальнага першынства ў гэтай намінацыі атрымае 4 тыс. еўра, віцэ-чэмпіён - 2 тыс. еўра, бронзавы прызёр - 1 тыс. еўра.

Акрамя таго, спецыяльнымі прызамі будуць адзначаны лепшыя ветэраны і маладыя ігракі. Агульны прызавы фонд мінскага чэмпіянату Еўропы складае больш як 30 тыс. еўра.

Амаль 700 шахматыстаў прынялі старт на чэмпіянаце Еўропы па бліцыГэта самы значны турнір у беларускіх шахматах за апошнія 15 гадоў. Папярэдні аналагічны турнір сярод жанчын Беларусь прымала ў 2001 годзе ў Палацы Рэспублікі. Усе замежныя ўдзельнікі гэтага еўрапейскага чэмпіянату атрымалі бясплатныя візы.

У час спаборніцтваў будзе наладжана анлайн-трансляцыя 50 партый кожнага тура.

Арганізатарамі чэмпіянату Еўропы з'яўляюцца Міністэрства спорту і турызму, Нацыянальны алімпійскі камітэт, Мінгарвыканкам, Беларуская федэрацыя шахмат.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі