Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

27 Сак 2017

На нарадзе ў Прэзідэнта разглядаюцца пытанні стварэння рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі

На нарадзе ў Прэзідэнта разглядаюцца пытанні стварэння рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі

27 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На нарадзе ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі сёння разглядаюцца пытанні стварэння рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мне прадстаўлены праект указа, які прадугледжвае стварэнне сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі. Такія сістэмы дзейнічаюць у многіх дзяржавах, дзе паказалі ўжо сваю эфектыўнасць. Відавочна, што ў нас укараненне аўтаматызаваных працэсаў выяўлення розных падзей, якія нясуць пагрозу, аналізу інфармацыі, што паступае, дасць магчымасць значна павысіць узровень правапарадку", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Акрамя таго, паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, гэта дасць магчымасць вызваліць значную колькасць работнікаў і рэсурсаў, занятых у адпаведных сферах. "Гэта значыць, аптымізаваць структуры канкрэтных дзяржаўных органаў, чым мы, дарэчы, цяпер актыўна займаемся", - заўважыў Прэзідэнт.

На нарадзе ў Прэзідэнта разглядаюцца пытанні стварэння рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі"Аднак ёсць шэраг пытанняў, якія я хачу з вамі абмеркаваць дэталёва, перш чым прымаць рашэнні адносна ўказа. У нас ужо ёсць дзеючая сістэма відэанагляду, ёсць тэлекамунікацыйныя сеткі, ёсць адпаведнае абсталяванне, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Паўстае пытанне: чаго ў гэтай сістэме не хапае? Якія дадатковыя магчымасці мы атрымаем з уводам у строй новай сістэмы? Чаму гэту сістэму не стварыць пад эгідай дзяржаўнага органа, які і стане ўладальнікам адпаведнага інфармацыйнага рэсурсу? Я не думаю (а можа, вы прадставіце дадатковыя аргументы на карысць сваёй прапановы), што ўсё гэта трэба сканцэнтраваць у руках прыватнага аператара".

На нарадзе ў Прэзідэнта разглядаюцца пытанні стварэння рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекіАляксандр Лукашэнка даручыў далажыць, якія затраты спатрэбяцца з боку дзяржавы пры стварэнні гэтага тэхнічнага комплексу.

"Такую сістэму, якая ў нас існуе, трэба не проста мадэрнізаваць, а давесці да сучаснага ўзроўню, каб мы маглі атрымаць ад яе максімальную аддачу. Апошнія падзеі якраз сведчаць, што нам спатрэбілася б такая сістэма. Але гэта рашэнне мы прымем па выніках сённяшняга абмеркавання", - звярнуў увагу Прэзідэнт.

Як праінфармаваў міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч, праект указа, што разглядаецца, узгоднены з усімі зацікаўленымі органамі. Дакументам вызначаны прававыя асновы стварэння ў краіне сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі. Яе элементамі з'яўляюцца сістэма відэанагляду за станам грамадскай бяспекі, лакальныя сістэмы відэанагляду, спецыяльныя дэтэктары (датчыкі дыму, полымя, выбуховых, наркатычных і радыеактыўных рэчываў, цеплавізары і іншае), каналы сувязі адзінай рэспубліканскай сеткі перадачы даных, праграмная платформа сістэмы маніторынгу

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі