Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

4 Лют 2015

Мінспорту ў 2015 годзе асаблівую ўвагу ўдзеліць развіццю маладзёжнага турызму

Мінспорту ў 2015 годзе асаблівую ўвагу ўдзеліць развіццю маладзёжнага турызму

4 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінспорту ў 2015 годзе асаблівую ўвагу ўдзеліць развіццю маладзёжнага турызму. Аб гэтым сёння ішла размова на калегіі Міністэрства спорту і турызму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адпаведная прапанова (у прыватнасці, зацвердзіць гэты год Годам маладзёжнага турызму) унесена з улікам таго, што 2015 год у Беларусі ўказам Прэзідэнта аб'яўлены Годам моладзі, і з улікам вялікай колькасці міжнародных спартыўных мерапрыемстваў, якія пройдуць у Беларусі менавіта для моладзі.

Акрамя гэтага, Беларусь у 2015 годзе зробіць стаўку на развіццё медыцынскага і дзелавога турызму. Для развіцця медыцынскага турызму падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне ўязнога медыцынскага турызму паміж Міністэрствам аховы здароўя і Міністэрствам спорту і турызму. Яшчэ адзін перспектыўны для краіны від турызму - дзелавы (MICE). Да чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску створана добрая гасцінічная база, неабходна эфектыўна яе выкарыстоўваць, лічаць у міністэрстве.

Прадоўжыцца сістэмная работа па развіцці караванінгу і стварэнні кемпінгаў. Цяпер у краіне дзейнічаюць 23 пляцоўкі для кемпераў, 10 з іх створаны ў 2014 годзе.

Што датычыцца заканадаўчай базы, то ў гэтым годзе плануецца ўнесці змяненні і дапаўненні ў закон Беларусі "Аб турызме" ў адпаведнасці з рэкамендацыямі Сусветнай турысцкай арганізацыі. Гэтыя змяненні павінны абараніць турыстаў ад нядобрасумленных ігракоў рынку. Таксама трэба будзе ўнесці ва ўрад праект Дзяржаўнай праграмы развіцця турызму на 2016-2020 гады.

У 2014 годзе для абароны законных інтарэсаў турыстаў распрацаваны і зацверджаны правілы аказання турыстычных паслуг. Пачалі распрацоўку дапаможнага рахунку ў турызме, што дасць магчымасць атрымаць дакладныя даныя аб сукупным укладзе турызму ў эканоміку краіны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі