У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 9 жніўня 2020 года
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

26 Крс 2015

Лукашэнка: Жыццё пацвердзіла правільнасць рашэння аб рэабілітацыі пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС рэгіёнаў

Лукашэнка: Жыццё пацвердзіла правільнасць рашэння аб рэабілітацыі пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС рэгіёнаў

27 красавіка, Слаўгарад /Кар. БЕЛТА/. Жыццё пацвердзіла правільнасць прынятага рашэння аб рэабілітацыі пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС рэгіёнаў. Аб гэтым заявіў 26 красавіка Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час размовы з жыхарамі Слаўгарада і Слаўгарадскага раёна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што 26 красавіка - трагічны дзень у жыцці беларускага народа. "Гэта чарнобыльская бяда здарылася не па нашай віне. Не мы будавалі гэту станцыю, не мы яе эксплуатавалі. Але так здарылася, што менавіта нам давялося наладжваць жыццё ў гэтых пацярпелых раёнах пасля аварыі на ЧАЭС", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Ён успомніў той няпросты перыяд адразу пасля чарнобыльскай трагедыі, калі людзей разам з сем'ямі выганялі з нажытых месц. Гэта быў вельмі цяжкі перыяд у жыцці беларускага народа.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час размовы з жыхарамі Слаўгарада і Слаўгарадскага раёнаПрэзідэнт адзначыў, што прыкладна 15 гадоў таму прыняў рашэнне аб рэабілітацыі пацярпелых тэрыторый і зямель. Як паказалі мінулыя гады, гэта было правільнае рашэнне і сведчаннем таго з'яўляецца той факт, што нараджальнасць у Слаўгарадскім раёне, які таксама пацярпеў ад чарнобыльскай трагедыі, цяпер вышэйшая, чым у цэлым па Магілёўскай вобласці. Ствараюцца новыя сем'і, нараджаюцца дзеці, значыць жыццё ідзе.

Дэмаграфічнай сітуацыі ў краіне ўдзяляецца вялікая ўвага, і дзяржава, як бы ні было цяжка, падтрымлівала і мае намер у далейшым падтрымліваць шматдзетныя сем'і, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. "Дзякуй, што 15 гадоў таму вы пачулі мяне, жывяце на роднай зямлі, нараджаеце дзяцей, працуеце", - сказаў ён.

"Значыць, мы зрабілі мудра, захаваўшы гэты край", - лічыць Прэзідэнт.

Ён растлумачыў, што мэта яго прыезду ў Магілёўскую вобласць, і ў прыватнасці ў Слаўгарадскі раён, - сустрэцца з людзьмі, паразмаўляць, убачыць, як яны жывуць, даведацца аб іх праблемах.

Лукашэнка ўсклаў кветкі да манумента на Алеі памяці пахаваных вёсак

27 красавіка, Слаўгарадскі раён /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 26 красавіка ўсклаў кветкі да манумента на Алеі памяці пахаваных вёсак, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт пагутарыў з ліквідатарамі аварыі на ЧАЭС. Ён падкрэсліў, што трэба падтрымліваць гэту катэгорыю людзей. Аляксандр Лукашэнка асаблівую ўвагу звярнуў на неабходнасць далейшага развіцця пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС рэгіёнаў.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўсклаў кветкі да манумента на Алеі памяці пахаваных вёсакПрэзідэнт Беларусі па традыцыі ў гэты журботны дзень 26 красавіка, калі адбылася аварыя на ЧАЭС, наведвае пацярпелыя рэгіёны, размаўляе з людзьмі, знаёміцца з работай мясцовых прадпрыемстваў. Бягучы год не стаў выключэннем. Кіраўнік дзяржавы пабываў у Магілёўскай вобласці, і ў прыватнасці ў Слаўгарадскім раёне.

Слаўгарадскаму раёну ў 2014 годзе пры рэалізацыі дзяржпраграмы па пераадоленні наступстваў катастрофы на ЧАЭС з рэспубліканскага бюджэту было выдзелена Br24,1 млрд на сацыяльна-эканамічнае развіццё. За кошт гэтых сродкаў уведзена ў эксплуатацыю больш за 38 км газаправодных сетак і газіфікаваны 21 жылы дом. Акрамя таго, у адпаведнасці з дзяржпраграмай у мінулым годзе прайшлі бясплатнае аздараўленне і санаторна-курортнае лячэнне больш як 1,3 тыс. дзяцей.Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўсклаў кветкі да манумента на Алеі памяці пахаваных вёсак

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс