Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

20 Сак 2017

Лукашэнка зацвердзіў задуму беларуска-расійскага вучэння "Захад-2017"

Лукашэнка зацвердзіў задуму беларуска-расійскага вучэння

20 сакавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў задуму сумеснага стратэгічнага вучэння ўзброеных сіл Беларусі і Расіі "Захад-2017", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Вучэнне плануецца правесці ў верасні 2017 года. Яно стане завяршальным этапам сумеснай падрыхтоўкі ўзброеных сіл Беларусі і Расіі ў бягучым вучэбным годзе. Па рашэнні кіраўнікоў дзяржаў такія вучэнні праводзяцца раз у два гады на тэрыторыі адной з дзяржаў.

Лукашэнка зацвердзіў задуму беларуска-расійскага вучэння "Захад-2017"Тэмай маючага адбыцца вучэння стане падрыхтоўка і прымяненне груповак войскаў (сіл) у інтарэсах забеспячэння ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы.

Лукашэнка зацвердзіў задуму беларуска-расійскага вучэння "Захад-2017"Мэты мерапрыемства - удасканаленне аператыўнай сумяшчальнасці штабоў розных узроўняў, а таксама спалучэнне перспектыўных сістэм кіравання войскамі і зброяй; апрабацыя палажэнняў новых статутных дакументаў, распрацаваных ва ўзброеных сілах Беларусі і Расіі; атрыманне практыкі камандуючымі, камандзірамі і штабамі па планаванні мерапрыемстваў ваеннага характару па стабілізацыі абстаноўкі і кіраванні войскамі (сіламі) у ходзе іх правядзення.

Практычныя дзеянні органаў ваеннага кіравання і войскаў пройдуць на палігонах Беларусі і Расіі.

Лукашэнка зацвердзіў задуму беларуска-расійскага вучэння "Захад-2017"Вучэнне пройдзе ў два этапы. Акрамя адпрацоўкі пытанняў прымянення груповак войскаў будуць практычна выконвацца задачы тэрытарыяльнай абароны, узмацнення аховы дзяржаўнай граніцы, аднаўлення баяздольнасці войскаў і ўсебаковага забеспячэння.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі