Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

14 Май 2018

Лукашэнка заклікаў краіны ЕАЭС не абменьвацца прэтэнзіямі ў СМІ, а цывілізавана вырашаць спрэчкі

Лукашэнка заклікаў краіны ЕАЭС не абменьвацца прэтэнзіямі ў СМІ, а цывілізавана вырашаць спрэчкі

14 мая, Сочы /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на саміце ЕАЭС у Сочы заклікаў краіны саюза не абменьвацца ўзаемнымі прэтэнзіямі праз СМІ, а цывілізавана вырашаць спрэчкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння менавіта рэгіянальныя інтэграцыйныя аб'яднанні ствараюць перадумовы для росту сусветнай эканомікі. А мы замест таго, каб свабодна гандляваць, закрываемся адзін ад аднаго. Больш таго - абменьваемся ўзаемнымі прэтэнзіямі нават у сродках масавай інфармацыі, рызыкуючы міжнародным аўтарытэтам саюза. Мы ігнаруем цывілізаваны спосаб вырашэння гандлёвых спрэчак праз Еўразійскую эканамічную камісію, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Я абсалютна падтрымліваю тых, хто сёння гаворыць аб тым, што трэба, канкрэтызаваўшы ролю камісіі з улікам нашага вопыту, узмацніць функцыі агульнага эканамічнага ўрада".

Аляксандр Лукашэнка прывёў словы Прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева, які адзначыў, што краіны ЕАЭС ствараюць адна для адной праблемы замест таго, каб змагацца са знешнімі пагрозамі. "Трэба ў гэтай няпростай сітуацыі, калі робіцца націск звонку на саюз, нарэшце арганізавацца, з'яднацца і, зрабіўшы пэўныя вывады, атрымаць інтарэс для нашых краін", - падкрэсліў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы дадаў, што структура эканомік краін ЕАЭС шмат у чым розная. Нехта больш экспартуе сыравіну, нехта больш прадае прадукты перапрацоўкі. "І сыравінная, і вытворчая база ў саюза каласальная. Але мы так і не навучыліся эфектыўна яе выкарыстоўваць, не выпрацавалі адзіных правіл для агульнага рынку", - канстатаваў Прэзідэнт.

Ён звярнуў увагу, што зноў не гатовы для абмеркавання на вышэйшым узроўні праграмы фарміравання агульных рынкаў газу, нафты і нафтапрадуктаў. "Спадзяёмся, што хаця б да канца бягучага года мы паставім подпісы пад гэтымі асноватворнымі дакументамі. І не трэба тут падазраваць Беларусь, што гэта толькі ў яе інтарэсах. Мы дамаўляліся, што вырашым гэта пытанне. Значыць, яго трэба вырашаць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі