Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

26 Лют 2016

Лукашэнка выступае за стварэнне поўнамаштабнай дагаворна-прававой базы супрацоўніцтва з Тайландам

Лукашэнка выступае за стварэнне поўнамаштабнай дагаворна-прававой базы супрацоўніцтва з Тайландам

26 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выступае за стварэнне поўнамаштабнай дагаворна-прававой базы супрацоўніцтва з Тайландам. Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы з віцэ-прэм'ерам - міністрам абароны Тайланда Правітам Вонгсуванам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт Беларусі са шкадаваннем канстатаваў адсутнасць поўнамаштабнай юрыдычнай асновы, дагаворна-прававой базы двухбаковага супрацоўніцтва. На пэўным узроўні яна, зрэшты, існуе. "Я сказаў бы, існуе на ўзроўні даверу", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Так, у Беларусі ніколі не было пытанняў да партнёраў у Тайландзе, таксама як і тайландскі бок не меў прэтэнзій да беларусаў. "Гэта добра, але трэба фарміраваць дагаворна-прававую базу", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Ён даручыў стварыць сумесную міжурадавую камісію для прапрацоўкі канкрэтных пытанняў супрацоўніцтва з Тайландам. Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што візіт высокага госця паслужыць пачаткам фарміравання неабходнай дагаворна-прававой базы, і прапанаваў яму ўносіць свае прапановы наконт новых напрамкаў супрацоўніцтва.

Лукашэнка выступае за стварэнне поўнамаштабнай дагаворна-прававой базы супрацоўніцтва з Тайландам"Закрытых тэм па супрацоўніцтве з Тайландам у нас няма. Мы гатовы дагаворвацца па ўсіх напрамках, па якіх вы хацелі б супрацоўнічаць з Беларуссю, - прадоўжыў Прэзідэнт. - Мы вельмі сур'ёзна можам супрацоўнічаць з вамі і дасягаць вельмі высокага ўзроўню тавараабароту".

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што беларускі бок "зробіць усё для таго, каб задаволіць запатрабаванні Тайланда па любым напрамку". Спектр шырокі: ад навучання кадраў ваенным і грамадзянскім спецыяльнасцям да ўзаемных паставак тавараў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі