Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

27 Ліп 2017

Лукашэнка: Вучэнні "Захад-2017" з'яўляюцца адкрытымі, і Беларусь запрашае вялікую колькасць наглядальнікаў

Лукашэнка: Вучэнні

27 ліпеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Вучэнні "Захад-2017" з'яўляюцца адкрытымі, і на іх запрашаецца вялікая колькасць наглядальнікаў. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27 ліпеня на нарадзе з кіраўніцтвам Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У час мерапрыемства кіраўнік дзяржавы закрануў тэму маючых адбыцца сумесных стратэгічных вучэнняў узброеных сіл Беларусі і Расіі "Захад-2017". "Аб гэтым шмат сказана, і я хацеў бы пачуць нешта новае. Усе старыя пытанні - і заклапочанасць НАТА, і нашы суседзі, і ва Украіне я нядаўна быў - усім усё растлумачылі, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Вучэнні адкрытыя, мы запрашаем або ўжо запрасілі вялікую колькасць наглядальнікаў. Прыязджайце, глядзіце".

Кіраўніцтва Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекіКіраўнік дзяржавы таксама звярнуў увагу на той факт, што вучэнні маюць абарончы характар. "Разам з Расійскай Федэрацыяй традыцыйна правядзём гэтыя вучэнні", - рэзюмаваў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі