Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

5 Сак 2015

Лукашэнка: войны і канфлікты, якія адбываюцца ў свеце, не павінны перасягнуць граніцу Беларусі

Лукашэнка: войны і канфлікты, якія адбываюцца ў свеце, не павінны перасягнуць граніцу Беларусі

5 сакавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Войны і канфлікты, якія адбываюцца ў свеце, не павінны перасягнуць граніцу Беларусі. Аб гэтым сёння на сустрэчы з кіруючым складам органаў унутраных спраў заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нельга не ўлічваць, што сучасны свет імкліва змяняецца, становячыся ўсё менш бяспечным для жыцця людзей, а шэраг дзяржаў апусціўся ў бездань грамадзянскіх войнаў і міжнацыянальных канфліктаў. І гэтыя з'явы ўжо ўшчыльную падышлі да нашых граніц", - канстатаваў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што адпаведныя негатыўныя праявы ні ў якім разе не павінны перасягнуць граніцу Беларусі. "Гэта наша задача перад дзяржавай, абавязак перад нашымі сем'ямі, дзецьмі і ўсімі людзьмі, якія маюць патрэбу ў абароне", - заявіў ён.

Паводле яго слоў, фактычна зонай баявых дзеянняў з'яўляюцца Блізкі Усход, Паўночная і Цэнтральная Афрыка, многія еўрапейскія краіны сталі аб'ектамі тэрарыстычных атак, а розныя каляровыя рэвалюцыі ставяць за сваю мэту дэстабілізаваць не толькі асобныя дзяржавы, але і цэлыя рэгіёны.

Нараўне з гэтым кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што гэта сустрэча не выклікана нейкімі надзвычайнымі абставінамі. "У планавым парадку я буду наведваць і наведваю розныя аб'екты, аналізую дзейнасць нашых сілавых структур. Нядаўна мы разглядалі актуальныя пытанні развіцця Узброеных Сіл Беларусі, задачы павышэння абараназдольнасці нашай дзяржавы ў цяперашніх няпростых геапалітычных умовах, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Не менш важная задача - забяспечыць правапарадак і сацыяльна-палітычную стабільнасць унутры краіны, не дапусціць хаосу, росту злачыннасці і любой дэстабілізацыі абстаноўкі".

Прэзідэнт адзначыў, што ў сучасных умовах існуе пагроза экспарту ў Беларусь нацыяналістычных і радыкальных ідэй і дактрын. "У гэтых умовах пры захаванні і ўзмацненні рэальных і патэнцыяльных пагроз нацыянальнай бяспецы Беларусі мы павінны прымаць усе меры, каб забяспечыць сваю незалежнасць і сваё дастойнае будучае, - заявіў кіраўнік дзяржавы. - Менавіта гэта настойліва патрабуе падтрымання на высокім узроўні абараназдольнасці краіны, абароны яе тэрытарыяльнай цэласнасці і канстытуцыйнага ладу. Сілавыя структуры з'яўляюцца важным фактарам нашай нацыянальнай бяспекі, міру і спакою ў дзяржаве. Таму мы ўдзяляем асаблівую ўвагу сучаснаму стану і перспектывам развіцця ўсяго нашага сілавога блока".

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што, нягледзячы на няпростыя эканамічныя ўмовы, у Беларусі ўдаецца своечасова аснашчаць праваахоўныя органы і армію самымі сучаснымі ўзорамі ўзбраення і баявой тэхнікі, праводзіць планавую вучобу. У краіне створаны надзейная сістэма тэрытарыяльнай абароны і неабходныя рэзервы на выпадак узнікнення канфліктаў і непрадбачаных сітуацый.

"Нам удалося самае галоўнае - захаваць кадравае ядро ўсяго сілавога блока ў цэлым, - падкрэсліў беларускі лідар. - Мы ўдзяляем пэўную ўвагу і сацыяльнай абароненасці нашых ваенных. І нам трэба падумаць, якія канкрэтныя меры трэба прыняць, захаваўшы кадравае ядро, па замацаванні маладых афіцэраў у органах унутраных спраў, скарачэнні цякучасці кадраў".

"Беларускі народ даверыў супрацоўнікам органаў унутраных спраў і ваеннаслужачым абарону сваіх жыцця і маёмасці, правоў і свабод. І гэты давер давядзецца апраўдваць! Ва ўмовах нестабільнай міжнароднай абстаноўкі мы ганарымся тым, што Беларусь сёння - адна з найбольш бяспечных краін. І правапарадак на вуліцах - гэта вялікая ваша заслуга", - дадаў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі