7 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў праваслаўных хрысціян краіны са светлым Хрыстовым Уваскрэсеннем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"Святы Вялікдзень сімвалізуе перамогу жыцця і аб'ядноўвае людзей, для якіх маральнымі арыенцірамі з'яўляюцца дабрата і міласэрнасць", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гэта свята раскрывае сутнасць хрысціянства, напоўненага святлом і любоўю, і знамянуе сабой духоўнае абнаўленне кожнага чалавека, які адкрыў сваё сэрца для веры.
"Асаблівая атмасфера гэтых дзён дорыць прыхаджанам глыбокую, шчырую радасць, умацоўвае імкненне рабіць добрыя справы, акружаць клопатам родных, блізкіх і тых, хто мае патрэбу ў спачуванні і падтрымцы", - сказаў Прэзідэнт.
Праваслаўным хрысціянам Беларусі
Дарагія суайчыннікі!
Шчыра віншую вас са светлым Хрыстовым Уваскрэсеннем!
Святы Вялікдзень сімвалізуе перамогу жыцця і аб'ядноўвае людзей, для якіх маральнымі арыенцірамі з'яўляюцца дабрата і міласэрнасць.
Гэта свята раскрывае сутнасць хрысціянства, напоўненага святлом і любоўю, і знамянуе сабой духоўнае абнаўленне кожнага чалавека, які адкрыў сваё сэрца для веры.
Асаблівая атмасфера гэтых дзён дорыць прыхаджанам глыбокую, шчырую радасць, умацоўвае імкненне рабіць добрыя справы, акружаць клопатам родных, блізкіх і тых, хто мае патрэбу ў спачуванні і падтрымцы.
Няхай Вялікдзень прынясе ў вашы дамы і сем'і спакой, дабрабыт і веснавы настрой.
Жадаю вам шчасця, моцнага здароўя і ўзаемаразумення.
Аляксандр Лукашэнка.