Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

5 Apr 2016

Лукашэнка: Важна прадоўжыць лінію на поўную нармалізацыю адносін Беларусі з ЕС

Лукашэнка: Важна прадоўжыць лінію на поўную нармалізацыю адносін Беларусі з ЕС

5 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць важным прадоўжыць лінію на поўную нармалізацыю адносін і паглыбленне супрацоўніцтва з Еўрапейскім саюзам з улікам нацыянальных інтарэсаў. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на нарадзе па пытаннях беларуска-еўрапейскіх адносін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Важна прадоўжыць лінію на поўную нармалізацыю адносін і паглыбленне супрацоўніцтва з ЕС у кантэксце нашых нацыянальных інтарэсаў. Размова ідзе аб умацаванні дзяржаўнага суверэнітэту і незалежнасці, бяспекі і стабільнасці Беларусі", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што апошнім часам назіраецца пазітыўная дынаміка ў развіцці адносін паміж Еўрапейскім саюзам і Беларуссю, узровень і інтэнсіўнасць кантактаў узраслі, агульная атмасфера таксама палепшылася. "Прынятае ў лютым 2016 года рашэнне Еўрасаюза аб адмене большасці санкцый адносна Беларусі адкрывае новыя магчымасці для развіцця нашага ўзаемадзеяння з Еўрасаюзам. Гэты крок выразна сведчыць аб гатоўнасці ЕС і яго краін-членаў да актывізацыі прагматычнага супрацоўніцтва з Беларуссю, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Гэта нас абсалютна задавальняе. Я ўжо гаварыў, сустракаючыся з прадстаўнікамі Злучаных Штатаў, што палітызаванасць (тым больш празмерная) тых працэсаў, якія не павінны быць палітызаваны, нам абсалютна не патрэбна. Нам патрэбна прагматычнасць адносін".

Лукашэнка: Важна прадоўжыць лінію на поўную нармалізацыю адносін Беларусі з ЕСПры гэтым Аляксандр Лукашэнка асабліва падкрэсліў, што для Беларусі непрымальна, каб партнёры ў ЕС або ЗША ставілі яе перад выбарам, развіваць адносіны з Захадам ці Расіяй. "Нам такі перагаворны крытэрый не падыходзіць. Гэта самае горшае, што можа быць пастаўлена перад намі", - заявіў Прэзідэнт.

"Думаю, у Еўропе сёння цудоўна разумеюць гэта, і, прынамсі, на перагаворах са мной ні адзін з прадстаўнікоў ЗША або Заходняй Еўропы не паставілі такім чынам пытанне. Нарэшце ўсе зразумелі, што Беларусь з той шматвектарнай палітыкай, якую яна праводзіла ў апошнія гады, якраз і патрэбна Еўрапейскаму саюзу, - лічыць беларускі лідар. - Лёс наш такі: мы апынуліся паміж двума цэнтрамі сілы і ад гэтага нікуды не дзецца. Ігнараваць мы не можам ні адзін, ні другі. Але рускія - нашы браты, падабаецца камусьці ці не, і нашы адносіны павінны быць з імі адпаведнымі".

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што для развіцця адносін Беларусі з ЕС на аснове прагматызму ёсць шмат магчымасцей, у тым ліку перадавыя тэхналогіі і больш танныя фінансавыя рэсурсы. "З іншага боку - вялізны расійскі, еўразійскі рынак. Далей - Кітайская Народная Рэспубліка. Значыць, і там нашы інтарэсы. З гэтага трэба зыходзіць", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Лукашэнка: Важна прадоўжыць лінію на поўную нармалізацыю адносін Беларусі з ЕСКіраўнік дзяржавы канстатаваў, што ў адносінах паміж Беларуссю і ЕС існуе шэраг так званых нявырашаных праблем. Іх, вядома, трэба вырашаць", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў Прэзідэнта, неабходна прааналізаваць тыя магчымасці, якія адкрываюцца перад Беларуссю, і вызначыць, па якіх найбольш выгадных напрамках рухацца наперад. "Перш за ўсё гэта датычыцца гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай, фінансавай сфер. А таксама арганізацыі сумеснага процідзеяння трансгранічным пагрозам", - дадаў беларускі лідар.

Лукашэнка: Важна прадоўжыць лінію на поўную нармалізацыю адносін Беларусі з ЕСНа працягу апошніх гадоў Беларусь таксама вядзе перагаворы з Еўрапейскім саюзам аб заключэнні шэрага пагадненняў. У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся, на якой стадыі знаходзіцца перагаворны працэс па праектах аб спрашчэнні візавых працэдур і рэадмісіі. "Каб канчаткова вызначыцца па пытанні аб партнёрстве ў сферы мабільнасці з Еўрасаюзам, трэба ўдакладніць, якія перавагі атрымае ад гэтага Беларусь. Акрамя таго, мэтазгодна абмеркаваць агульныя падыходы да далейшай лібералізацыі візавага рэжыму", - лічыць Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы дадаў, што чакае ад удзельнікаў нарады канкрэтных прапаноў па актывізацыі работы з Еўрапейскім саюзам у цэлым і па абазначаных напрамках у прыватнасці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі