Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

12 Стд 2016

Лукашэнка: Уручэнне прэміі "За духоўнае адраджэнне" і спецпрэмій адкрывае Год культуры

Лукашэнка: Уручэнне прэміі "За духоўнае адраджэнне" і спецпрэмій адкрывае Год культуры12 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Уручэнне прэміі Прэзідэнта "За духоўнае адраджэнне", спецыяльных прэмій Прэзідэнта дзеячам культуры і мастацтва, а таксама спецыяльнай прэміі Прэзідэнта "Беларускі спартыўны Алімп" адкрывае Год культуры. Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння на цырымоніі ўручэння прэмій, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка ўручае ўзнагароду пазаштатнаму супрацоўніку галоўнай дырэкцыі міжнароднага вяшчання Беларускага радыё Алене Харашэвіч"Гэта сведчыць аб тым, што дзяржава надае вялікае значэнне развіццю такой важнай сферы, як культура, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Галоўная задача - актывізаваць інтэлектуальныя і духоўныя сілы нашага народа, падтрымаць ініцыятыву ў мэтах захавання гістарычнай спадчыны, уздыму на новы ўзровень сучаснага мастацтва і выхавання ў грамадзян любові да сваёй Радзімы".

Лукашэнка: Уручэнне прэміі "За духоўнае адраджэнне" і спецпрэмій адкрывае Год культурыЯк лічыць Прэзідэнт, Беларусь багатая на таленты і творчыя дасягненні, якія з'яўляюцца гордасцю краіны. Яскравым пацвярджэннем гэтага стане шырокае святкаванне юбілеяў выдатных дзеячаў мастацтва: Уладзіміра Мулявіна, Максіма Багдановіча, Кандрата Крапівы, Івана Шамякіна.

Лаўрэатам прэміі "За духоўнае адраджэнне" стаў калектыў Нацыянальнага мастацкага музея. Узнагароду атрымлівае генеральны дырэктар Уладзімір ПракапцоўАляксандр Лукашэнка запэўніў, што на высокім узроўні будзе праведзены і маючы адбыцца 25-ы юбілейны фестываль "Славянскі базар у Віцебску", які стаў той сусветнай пляцоўкай, на якой выступаюць прызнаныя майстры і запальваюцца новыя зоркі.

Лукашэнка: Уручэнне прэміі "За духоўнае адраджэнне" і спецпрэмій адкрывае Год культурыПры гэтым Прэзідэнт падкрэсліў, што ў час Года культуры ўвага будзе ўдзяляцца не толькі розным напрамкам мастацтва, але і духоўнага жыцця грамадзян.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі