Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

5 Mar 2016

Лукашэнка: У Беларусі высока цэняць удзел жанчын у справах краіны

Лукашэнка: У Беларусі высока цэняць удзел жанчын у справах краіны

5 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка напярэдадні 8 Сакавіка павіншаваў суайчынніц з гэтым святам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

У гэты цудоўны вясновы дзень цёплыя словы павагі, удзячнасці і любові гучаць у адрас маці, бабуль, жонак, дачок, дарагіх жанчын. "Дзякуй, што ідзяце па жыцці побач з намі, падтрымліваеце добрым словам, дапамагаеце мудрай парадай і натхняеце на новыя здзяйсненні і перамогі", - гаворыцца ў віншаванні Прэзідэнта.

Жанчына спрадвеку шануецца як захавальніца дамашняга ачага. "А сёння многія з вас паспяхова сумяшчаюць клопат аб сям'і і прафесійную дзейнасць, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Прыміце шчырую ўдзячнасць за працу на ніве аховы здароўя, адукацыі і дзяржаўнага кіравання, за плённую работу на вытворчасці і дасягненні ў галіне культуры і навукі".

"Мы высока цэнім ваш актыўны ўдзел у справах краіны, бясцэнны ўклад у выхаванне падрастаючага пакалення, захаванне традыцый і маральных каштоўнасцей", - падкрэсліваецца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка ад усёй душы пажадаў беларускім жанчынам моцнага здароўя, шчасця, міру і дабра.

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём жанчын

Дарагія суайчынніцы!

Сардэчна віншую вас са святам 8 Сакавіка.

У гэты цудоўны вясновы дзень мы гаворым цёплыя словы павагі, удзячнасці і любові маці, бабулям, жонкам, дочкам, дарагім для нас жанчынам. Дзякуй, што ідзяце па жыцці побач з намі, падтрымліваеце добрым словам, дапамагаеце мудрай парадай і натхняеце на новыя здзяйсненні і перамогі.

Спрадвеку жанчыну шануюць як захавальніцу дамашняга ачага, а сёння многія з вас паспяхова сумяшчаюць клопат аб сям'і і прафесійную дзейнасць. Прыміце шчырую ўдзячнасць за працу на ніве аховы здароўя, адукацыі і дзяржаўнага кіравання, за плённую работу на вытворчасці і дасягненні ў галіне культуры і навукі.

Мы высока цэнім ваш актыўны ўдзел у справах краіны, бясцэнны ўклад у выхаванне падрастаючага пакалення, захаванне традыцый і маральных каштоўнасцей.

Ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, шчасця, міру і дабра.

Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі