Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

19 Ліс 2015

Лукашэнка: У адносінах Беларусі і Сербіі няма праблемных пытанняў, якія не вырашаліся б

19 лістапада, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. У адносінах Беларусі і Сербіі няма праблемных пытанняў, якія не вырашаліся б. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са сваім сербскім калегам Таміславам Нікалічам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Таміславу Нікалічу за падтрымку як на папярэдніх прэзідэнцкіх выбарах, так і на гэтых, і сербскі народ за тое, што апошнім часам удалося рушыць наперад у адносінах. "Вы ў нас не першы раз, вы сапраўдны сябар, таму што вы не толькі па абавязку сваёй службы наведваеце Беларусь, вы і не будучы Прэзідэнтам былі тут", - сказаў ён.

Лукашэнка: У адносінах Беларусі і Сербіі няма праблемных пытанняў, якія не вырашаліся бГаворачы аб гандлёва-эканамічных адносінах, Прэзідэнт Беларусі нагадаў аб пастаўленай перад урадамі дзвюх краін задачы па дасягненні аб'ёмаў узаемнага гандлю ў памеры $0,5 млрд. У 2014 годзе краіны дасягнулі ўжо $250 млн тавараабароту. "У гэтым годзе мы таксама прырастаем у нашым тавараабароце, таму, думаю, у бліжэйшы час, прынамсі ў гэтай пяцігодцы, мы дасягнём таго ўзроўню тавараабароту, які з вамі намецілі. Я буду вельмі рады, і, думаю, вы таксама, калі нам давядзецца адкарэкціраваць гэту лічбу ў бок павелічэння", - падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі.

Лукашэнка: У адносінах Беларусі і Сербіі няма праблемных пытанняў, якія не вырашаліся бШто датычыцца палітычных адносін, то Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што праблем таксама няма. "Мы разумеем сістэму ўлады ў Сербіі. Калі нейкія партыі выказваюць сваё меркаванне, і гэта не сыходзіцца з нашай і вашай пазіцыяй, то гэта не агрэсіўнае меркаванне, гэта меркаванне асобных людзей. А ў пераважнай большасці мы маем вельмі пазітыўны прагрэс у гэтым", - адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы. На яго думку, у гэтым заслуга цяперашняга Прэзідэнта Сербіі Таміслава Нікаліча. "Мы заўсёды вас падтрымлівалі і будзем падтрымліваць, таксама, як і вы, у міжнародных арганізацыях. Мы паабяцалі, што ў час вашага старшынства ў АБСЕ зробім максімум для таго, каб вы ніколі не сказалі, што мы былі пасіўныя ў гэты перыяд", - дадаў беларускі лідар.

Лукашэнка: У адносінах Беларусі і Сербіі няма праблемных пытанняў, якія не вырашаліся бЁн нагадаў, што Беларусь нядаўна наведваў міністр замежных спраў Сербіі. Адбылася вельмі канструктыўная размова, абмеркаваны многія пытанні, больш за ўсё закранаючы тэму Украіны. "І ўсё, аб чым прасілі нас вашы калегі, мы свята выконваем, і не толькі таму, што гэта трэба рабіць, што мы вам паабяцалі, але яшчэ і таму, што Украіна - вельмі блізкая, родная нам краіна. І мы хацелі, каб там заўсёды быў мір", - сказаў Прэзідэнт Беларусі.

"Словам, такіх праблемных пытанняў, якія не вырашаліся б у адносінах нашых дзяржаў, сёння абсалютна няма", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Ён адзначыў, што цэніць існуючыя асабістыя дружалюбныя адносіны з Таміславам Нікалічам. На яго думку, яны многае значаць для адносін дзяржаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі