Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

31 Сак 2017

Лукашэнка: Туркменістан павінен стаць флагманам калійнай вытворчасці ў Цэнтральна-Азіяцкім рэгіёне

Лукашэнка: Туркменістан павінен стаць флагманам калійнай вытворчасці ў Цэнтральна-Азіяцкім рэгіёне

31 сакавіка, Гарлык /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Туркменістан павінен стаць флагманам калійнай вытворчасці ў Цэнтральна-Азіяцкім рэгіёне. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на цырымоніі адкрыцця Гарлыкскага горна-абагачальнага камбіната, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Разам мы рэалізавалі грандыёзны праект, які прынёс адчувальную карысць нашым народам. Жадаю вам, каб вы ажыццявілі свае планы па будаўніцтве яшчэ двух такіх комплексаў і каб Туркменістан стаў флагманам калійнай вытворчасці ва ўсім Цэнтральна-Азіяцкім рэгіёне", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка: Туркменістан павінен стаць флагманам калійнай вытворчасці ў Цэнтральна-Азіяцкім рэгіёнеНовая галіна горна-хімічнай прамысловасці магутнасцю да 1,5 млн т прадукцыі ў год была створана ў Туркменістане фактычна з нуля.

"Калі пачыналі будаўніцтва, было вельмі шмат праблем. Мы іх пераадолелі. Для Беларусі было справай гонару, каб дружалюбны Туркменістан атрымаў перадавое прадпрыемства. Выкананне гэтай задачы стала як сур'ёзным экзаменам для нас і Туркменістана, так і вялікім вопытам, які спатрэбіцца тут", - упэўнены кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка: Туркменістан павінен стаць флагманам калійнай вытворчасці ў Цэнтральна-Азіяцкім рэгіёнеУ сваю чаргу Прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў адзначыў важнасць такой вытворчасці для краіны. Паколькі з уводам у строй камбіната ў краіне фактычна запушчана новая і перспектыўная галіна горна-хімічнай прамысловасці. Паводле яго слоў, прадукцыя, выпускаемая камбінатам, закрые ўнутраныя патрэбнасці Туркменістана і будзе экспартавацца.

Лукашэнка: Туркменістан павінен стаць флагманам калійнай вытворчасці ў Цэнтральна-Азіяцкім рэгіёнеГарлыкскае радовішча калійных солей размешчана на паўночным усходзе Туркменістана. Яго разведка была выканана яшчэ ў 1964-1966 гадах. Аднак тады Савецкі Саюз не валодаў неабходнымі тэхналогіямі для будаўніцтва маштабнай вытворчасці.

У 2010 годзе беларускі генпадрадчык ААТ "Белгархімпрам" падпісаў з дзяржаўным канцэрнам "Туркменхімія", які выступіў у якасці заказчыка, кантракт на будаўніцтва пад ключ Гарлыкскага горна-абагачальнага камбіната.

Лукашэнка: Туркменістан павінен стаць флагманам калійнай вытворчасці ў Цэнтральна-Азіяцкім рэгіёнеКошт праекта ацанілі ў $1 млрд. Будаўніцтва вялося сіламі 14 беларускіх і 22 туркменскіх падрадных арганізацый. Агульная колькасць працуючых на пляцоўцы перасягнула 2,3 тыс. чалавек, практычна палавіну з іх склалі грамадзяне Беларусі.Лукашэнка: Туркменістан павінен стаць флагманам калійнай вытворчасці ў Цэнтральна-Азіяцкім рэгіёне

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі