Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

15 Jan 2021

Лукашэнка: цэнавая стабільнасць - пытанне нумар адзін

Лукашэнка: цэнавая стабільнасць - пытанне нумар адзін

15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае важнасць цэнавай стабільнасці ў Беларусі. Аб гэтым ён заявіў сёння, прымаючы з дакладам старшыню праўлення Нацбанка Паўла Калаура і памочніка Прэзідэнта Валерыя Бельскага, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Па інфляцыі мы крыху перасягнулі запланаваны ўзровень. Хацелася б пачуць тлумачэнне ў сувязі з гэтым. Банальныя рэчы я чытаю і слухаю. Але хацелася б глыбей глянуць на гэту праблему. Тым не менш цэнавая стабільнасць - пытанне нумар адзін. Мы нікуды ад гэтага не адыдзем. Гэта жыццё нашых людзей", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўніка дзяржавы таксама цікавіла сітуацыя з золатавалютнымі рэзервамі.

Прэзідэнт паведаміў, што ў бліжэйшы час, да Усебеларускага народнага сходу, з кіраўніцтвам урада будуць разгледжаны вынікі мінулага года - фінансы, эканоміка. "Таму хацелася б сёння акцэнтаваць увагу на ключавых момантах работы Нацыянальнага банка", - адзначыў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі