Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

24 Кст 2015

Лукашэнка: Толькі сумеснымі намаганнямі члены ААН змогуць зрабіць свет справядлівым і бяспечным для ўсіх

24 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Генеральнага сакратара Арганізацыі Аб’яднаных Нацый Пан Гі Муна з 70-годдзем стварэння ААН. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Сямідзесяцігадовы юбілей – добрая падстава для асэнсавання і ацэнкі стану і перспектыў развіцця Арганізацыі", - гаворыцца ў віншаванні.

Безумоўна, значнымі поспехамі ААН у вырашэнні міжнародных праблем па праву можна ганарыцца. "Аднак яшчэ многае неабходна зрабіць у барацьбе з  сучаснымі выклікамі і пагрозамі. Толькі сумеснымі намаганнямі члены Арганізацыі змогуць дасягнуць таго, каб свет сапраўды стаў справядлівым і бяспечным для ўсіх, як гэта задумвалі краіны – заснавальніцы ААН, сярод  якіх была і Беларусь", - сказаў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі