Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

18 Жнв 2016

Лукашэнка: Тэхналагічнае і інвестыцыйнае супрацоўніцтва павінна стаць галоўным рухавіком беларуска-кітайскага ўзаемадзеяння

Лукашэнка: Тэхналагічнае і інвестыцыйнае супрацоўніцтва павінна стаць галоўным рухавіком беларуска-кітайскага ўзаемадзеяння

18 жніўня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Тэхналагічнае і інвестыцыйнае супрацоўніцтва павінна стаць галоўным рухавіком беларуска-кітайскага ўзаемадзеяння. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час перагавораў з членам Палітбюро Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Кітая, сакратаром палітыка-юрыдычнай камісіі ЦК КПК Мэн Цзяньчжу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нядаўні запуск беларускага спадарожніка з кітайскага касмадрома Січан і стварэнне сучасных абаронных сістэм вывелі на новую, вельмі даверную вышыню наша тэхналагічнае партнёрства. Нараўне з інвестыцыйным яно павінна стаць галоўным рухавіком двухбаковага ўзаемадзеяння", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка: Тэхналагічнае і інвестыцыйнае супрацоўніцтва павінна стаць галоўным рухавіком беларуска-кітайскага ўзаемадзеянняПрэзідэнт не сумняваецца, што другое пасяджэнне беларуска-кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве будзе выніковым і дасць магчымасць вызначыць канкрэтныя напрамкі далейшага эфектыўнага развіцця беларуска-кітайскіх адносін. Кіраўнік дзяржавы падзякаваў Мэн Цзяньчжу за пільную ўвагу да пытанняў умацавання беларуска-кітайскай дружбы і партнёрства. "Думаю, што на гэтым шляху ў нас усё атрымаецца", - выказаў упэўненасць Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі