28 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адрасаваў суайчыннікам віншаванне са Святам працы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
"Гэты дзень адзначаны асаблівым пачуццём удзячнасці да ўсіх, чыя праца з'яўляецца асновай жыцця і працвітання роднага краю, хто адданы сваёй справе і ганарыцца ёю. Падкрэслівае неабходнасць і важнасць любой прафесіі", - гаворыцца ў віншаванні.
Прэзідэнт падкрэсліў, што беларускі народ заўсёды імкнуўся да стварэння. Пераадольваючы выпрабаванні ў розныя гістарычныя перыяды, краіна станавілася мацнейшай і прыгажэйшай. "У гэтым заслуга беларусаў, галоўнымі рысамі нацыянальнага характару якіх з'яўляюцца добрасумленнае стаўленне да працы, сумленнасць, справядлівасць і адданасць сваёй зямлі. Сёння мы прадаўжаем слаўныя традыцыі і перадаём іх дзецям, развіваемся і рухаемся наперад", - адзначыў беларускі лідар.
Ён пажадаў, каб гэта свята падарыла ўсім добры настрой і веснавы росквіт творчых сіл, а ў сем'ях захоўваліся мір, любоў і ўзаемаразуменне.
Паважаныя суайчыннікі!
Сардэчна віншую вас са Святам працы.
Гэты дзень адзначаны асаблівым пачуццём удзячнасці да ўсіх, чыя праца з'яўляецца асновай жыцця і працвітання роднага краю, хто адданы сваёй справе і ганарыцца ёю. Падкрэслівае неабходнасць і важнасць любой прафесіі.
Беларускі народ заўсёды імкнуўся да стварэння. Пераадольваючы выпрабаванні ў розныя гістарычныя перыяды, наша краіна станавілася мацнейшай і прыгажэйшай. У гэтым заслуга беларусаў, галоўнымі рысамі нацыянальнага характару якіх з'яўляюцца добрасумленнае стаўленне да працы, сумленнасць, справядлівасць і адданасць сваёй зямлі. Сёння мы прадаўжаем слаўныя традыцыі і перадаём іх дзецям, развіваемся і рухаемся наперад.
Няхай гэта свята падорыць усім нам добры настрой і веснавы росквіт творчых сіл. Няхай у сем'ях захоўваюцца мір, любоў і ўзаемаразуменне.
Моцнага здароўя, шчасця і новых здзяйсненняў!
Аляксандр Лукашэнка.