Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

22 Сак 2019

Лукашэнка: свет глядзіць сёння на Беларусь, і многія краіны разлічваюць на яе падтрымку

Лукашэнка: свет глядзіць сёння на Беларусь, і многія краіны разлічваюць на яе падтрымку

22 сакавіка, Баранавічы /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Свет глядзіць сёння на Беларусь, і многія краіны разлічваюць на яе падтрымку. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з актывам Баранавіч і Баранавіцкага раёна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Варта сказаць слова - і адразу пайшла хваля, пачынаючы з Мінска, на Усход, на Захад. Усе разглядаюць нас і так і сяк. Гэта зразумела, таму што Беларусь стала эпіцэнтрам нашага рэгіёна па прычыне таго, што мы з вамі, сціснуўшы зубы, вытрымалі ўсе нападкі, выцерпелі, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Увесь свет сёння глядзіць на Беларусь, пачынаючы з тых краін, якія знаходзяцца ў нашым рэгіёне - Нарвегія, Швецыя, Фінляндыя, заканчваючы далёкай дугой, афрыканскай".

Многія з краін, заўважыў кіраўнік дзяржавы, разлічваюць на падтрымку Беларусі. "Усе ведаюць пра Беларусь, і многія разлічваюць на тое, што Беларусь і тэхналагічна, і "мазгамі" зможа аказаць ім адпаведную падтрымку. Мы не супраць, але гэта каштуе грошай, за гэта трэба плаціць. На гэтым мы павінны зарабляць. Але зарабляць мы можам, толькі з'яднаўшыся ўсе разам і дзейнічаючы ў вызначаным напрамку. Пры гэтым не трэба зацягваць паясы, ужо назацягваліся, хопіць. Не трэба людзей палохаць, трэба проста працаваць, забяспечваючы сябе і сваю сям'ю, свой рэгіён і сваю дзяржаву, у якой нам з вамі жыць", - звярнуў увагу Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што, калі Беларусь набыла незалежнасць, у яе не было вялікіх рэсурсаў, сфарміраваных органаў улады. "Мы атрымалі незалежнасць, нам было няпроста. Нас сёння папракаць няма ў чым. Мы тады вымушаны былі, не абапіраючыся ні на каго, ствараць сваю незалежную, суверэнную дзяржаву. Мы гэта з вамі зрабілі. Нашаму пакаленню ёсць што сказаць тым, хто ідзе на змену нам", - падкрэсліў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі