Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

8 Май 2018

Лукашэнка сустрэўся з кіраўніцтвам кітайскай карпарацыі "СІЦІК Груп"

Лукашэнка сустрэўся з кіраўніцтвам кітайскай карпарацыі

8 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся сёння з кіраўніцтвам кітайскай карпарацыі "СІЦІК Груп", дэлегацыя якой на чале з яе прэзідэнтам Ван Цзюнам наведвае Беларусь 7-10 мая, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Хачу падзякаваць вам за тыя праекты, якія вы рэалізоўваеце ў Беларусі. Вельмі добра, што мы перайшлі ад простага крэдытавання па асобных напрамках да прамога інвесціравання ў тыя ці іншыя аб'екты, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Улічваючы тыя праекты, якія вы тут ажыццяўляеце, можна сказаць, што вы часты госць у нас".

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, гэта сведчыць аб тым, што Кітай і Беларусь гатовы працаваць разам і развіваць супрацоўніцтва. "Што вы не проста разлічваеце на нас, але і верыце, што пабудаваныя тут аб'екты заўсёды будуць аб'ектамі ўласнасці і кітайскіх кампаній, і беларускіх, з якімі вы працуеце. Мы гарантавалі і будзем гарантаваць заўсёды вашу ўласнасць на беларускай зямлі", - запэўніў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт таксама заўважыў, што яго цяперашняя сустрэча з дэлегацыяй "СІЦІК Груп" асаблівая, паколькі праходзіць напярэдадні Дня Перамогі. "Ведаю, як вы з хваляваннем ставіцеся да перамогі кітайскага народа над імперыялізмам. Вы цэніце вынікі Другой сусветнай вайны і той уклад, які ўнёс у разгром нацызму Савецкі Саюз", - дадаў беларускі лідар.

"Пакуль паўтарамільярдны кітайскі народ помніць аб Перамозе, аб выніках Другой сусветнай вайны, да таго часу нікому не ўдасца закрыць вочы на вынікі гэтай перамогі. Вы тады страцілі больш за 30 млн чалавек (больш, чым увесь Савецкі Саюз) у той страшэннай вайне ў барацьбе з імперыялізмам", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

Ван Цзюн расказаў Аляксандру Лукашэнку аб рэалізацыі бягучых праектаў у Беларусі і магчымых напрамках для развіцця супрацоўніцтва. У прыватнасці, абмяркоўваліся вынікі будаўніцтва завода "БЕЛДЖЫ", мадэрнізацыя Аршанскага льнокамбіната. "Мы з поўным поспехам завяршылі ўсе работы і атрымалі станоўчыя ацэнкі з боку беларускіх партнёраў, - адзначыў кітайскі бізнесмен. - Такія вынікі былі б немагчымыя без падтрымкі беларускага ўрада і нашых партнёраў".

Карпарацыя "СІЦІК Груп" гатова пашыраць супрацоўніцтва з беларускім бокам у новых сферах, у тым ліку фінансавай і сельскагаспадарчай. "Мы бачым вельмі вялікую перспектыву ў далейшым развіцці бізнесу ў Беларусі", - сказаў Ван Цзюн журналістам па выніках сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі