Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

20 Oct 2017

Лукашэнка: Структура ЖКГ павінна быць адзіная і кіруемая

Лукашэнка: Структура ЖКГ павінна быць адзіная і кіруемая

20 кастрычніка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Структура ЖКГ павінна быць адзіная і кіруемая. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў сваім выступленні на рэспубліканскім семінары аб удасканаленні і развіцці ЖКГ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Асаблівую ўвагу трэба звярнуць на далейшае ўдасканаленне існуючай сёння структуры жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Па маім глыбокім перакананні, тут неабходна разумная цэнтралізацыя пры дастатковай свабодзе дзеянняў на месцах, - заявіў Прэзідэнт. - Маё асноўнае патрабаванне - структура павінна быць адзіная і кіруемая. За вашы паслугі плацяць людзі, вы атрымліваеце бюджэтнае фінансаванне".

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, трэба ісці ад жыцця, а не так, як гэта спрабуюць зрабіць, напрыклад, у Віцебскай вобласці. Там у сферы водазабеспячэння ствараюць залішнія структуры, нягледзячы на супраціўленне на месцах. "Наколькі гэта будзе эфектыўна, ці атрымае развіццё сфера водазабеспячэння? Кожнае рашэнне павінна быць узважана і эканамічна мэтазгодна", - падкрэсліў беларускі лідар.

Структуру работы галіны і механізмы ўзаемадзеяння неабходна ўніфікаваць у залежнасці ад колькасці насельніцтва ў населеных пунктах. Магчыма, нешта можна ўзяць з вопыту Мінска. "Але, падкрэсліваю, прадпрыемствы ЖКГ, у якія прыходзяць людзі за вырашэннем сваіх праблем, павінны застацца ў кожным раённым цэнтры і горадзе. Людзі павінны ведаць, куды ісці для вырашэння тых ці іншых пытанняў. І гэта павінна быць у рамках даступнасці кожнага чалавека", - заявіў Прэзідэнт.

Лукашэнка: Структура ЖКГ павінна быць адзіная і кіруемаяЁн таксама папярэдзіў, што ад структурных змяненняў не павінен пацярпець ніводны спажывец, людзі ж ад жыллёва-камунальнай гаспадаркі чакаюць перш за ўсё якасную паслугу па справядлівай цане.

Змяненне структуры непазбежна прывядзе і да аптымізацыі колькасці на прадпрыемствах. "Тут формула адна, я ўжо вам гаварыў. Хутка мы зноў зоймемся пытаннямі занятасці, цэн і заработных плат па выніках года. Формула адна: звольніць можна толькі тады (асабліва там, дзе цяжка знайсці новую работу), калі ты ўзгодніш гэта са старшынёй гар-, райвыканкама. Таму што ім перш за ўсё адказваць па ўсіх гэтых напрамках, у тым ліку і занятасці людзей. Выкідваць на вуліцу людзей забаронена", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Ён выказаў упэўненасць, што ў прадпрыемстваў ЖКГ дастаткова магчымасцей для пашырэння рынку паслуг і ёсць пэўныя перавагі перад канкурэнтамі. "Матэрыяльна-тэхнічная база стваралася гадамі, і цяпер адмаўляцца ад якіх-небудзь аб'ектаў, "замарожваць" тэхніку і абсталяванне будзе верхам недальнабачнасці, - сказаў ён. - Так, ёсць асноўныя жыллёва-камунальныя паслугі, якія не заўсёды рэнтабельныя. Але за кошт дадатковай дзейнасці можна забяспечыць фінансавы дабрабыт прадпрыемства і пры гэтым эфектыўна выконваць сацыяльную місію. Добры гаспадар заўсёды знойдзе, як арганізаваць справу, каб і людзям даць магчымасць зарабіць, і прадпрыемству было выгадна. Прастора для творчасці тут неабмежаваная".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі