Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

14 Jul 2016

Лукашэнка: "Славянскі базар" з'яўляецца пляцоўкай міру і дабра

Лукашэнка:

14 ліпеня, Віцебск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. "Славянскі базар" з'яўляецца пляцоўкай міру і дабра. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 14 ліпеня на ўрачыстым адкрыцці XXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што гэты юбілейны форум стаў цэнтральнай падзеяй аб'яўленага ў Беларусі Года культуры. "Гэта свята ўвасабляе наша духоўнае багацце. Адкрытасць і цікавасць да культуры розных народаў. Нездарма мы аб'ядналіся калісьці - тры брацкія краіны - Беларусь, Расія і Украіна. Мы сталі ядром фестывалю і на працягу гэтых гадоў з розным поспехам, калі шчыра гаварыць, дэманструем гэта культурнае адзінства", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён адзначыў, што віцебскі фестываль параўноўваюць з Алімпійскімі гульнямі. "Калі перафразаваць П'ера дэ Кубертэна, мы гаворым: "О фестываль, ты - мір!". Гэта сапраўды пляцоўка міру і дабра. Думаю, яна яшчэ будзе запатрабавана", - сказаў беларускі лідар.

"У нашых дзяржавах асаблівае значэнне надаецца развіццю нацыянальнага мастацтва, беражліва захоўваюцца традыцыі і творчыя дасягненні папярэднікаў. Таму мы па праву можам заявіць, што гэтыя тры краіны - Беларусь, Расія і Украіна - цытадэль традыцыйнай культуры", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, гэта асабліва важна ў наш час, калі ў свеце страчваюцца арыенціры, якія раней аб'ядноўвалі людзей розных поглядаў, пакаленняў і культур. "Многія краіны сёння церпяць ад міжнацыянальнай, рэлігійнай варожасці, упадку маралі, вострых супярэчлівых канфліктаў, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Думаю, справа ў тым, што плённае развіццё мастацтва патрабуе ўзаемаразумення, а не процістаяння, умацавання гуманістычных традыцый, а не варварскага разбурэння помнікаў культуры і адмаўлення ўсіх устояў грамадства".

"Менавіта на канструктыўных прынцыпах грунтуецца наш фестываль. У гэтым яго сіла і прывабнасць", - дадаў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі