8 мая, Масква /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўсклаў вянок да магілы Невядомага салдата ў Маскве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Удзел у цырымоніі таксама прынялі старшыня Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі Валянціна Мацвіенка, першы намеснік старшыні Дзярждумы Іван Мельнікаў, дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота, адказны сакратар Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі Сяргей Стрэльчанка, генеральны сакратар Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы Мікалай Бардзюжа, старшыня Цэнтральнага камітэта КПРФ Генадзь Зюганаў, старшыня савета Федэральнай нацыянальнай культурнай аўтаноміі беларусаў Расіі, памочнік паўнамоцнага прадстаўніка Прэзідэнта РФ у Сібірскай федэральнай акрузе Валерый Казакоў, старшыня савета рэгіянальнай грамадскай арганізацыі "Нацыянальна-культурная аўтаномія "Беларусы Масквы" Сяргей Кандыбовіч, лётчык-касманаўт, двойчы Герой Савецкага Саюза Пётр Клімук, прадстаўнікі кіраўніцтва ЕЭК, МЗС і іншых арганізацый Расіі, беларускія курсанты, якія вучацца ў Расіі, супрацоўнікі пасольства Беларусі ў Расіі.
Аляксандр Лукашэнка ўшанаваў мінутай маўчання памяць загінулых у гады вайны.