Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

8 Май 2015

Лукашэнка ўсклаў вянок да магілы Невядомага салдата ля сцен Крамля

Лукашэнка ўсклаў вянок да магілы Невядомага салдата ля сцен Крамля

8 мая, Масква /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўсклаў вянок да магілы Невядомага салдата ў Маскве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Удзел у цырымоніі таксама прынялі старшыня Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі Валянціна Мацвіенка, першы намеснік старшыні Дзярждумы Іван Мельнікаў, дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота, адказны сакратар Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі Сяргей Стрэльчанка, генеральны сакратар Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы Мікалай Бардзюжа, старшыня Цэнтральнага камітэта КПРФ Генадзь Зюганаў, старшыня савета Федэральнай нацыянальнай культурнай аўтаноміі беларусаў Расіі, памочнік паўнамоцнага прадстаўніка Прэзідэнта РФ у Сібірскай федэральнай акрузе Валерый Казакоў, старшыня савета рэгіянальнай грамадскай арганізацыі "Нацыянальна-культурная аўтаномія "Беларусы Масквы" Сяргей Кандыбовіч, лётчык-касманаўт, двойчы Герой Савецкага Саюза Пётр Клімук, прадстаўнікі кіраўніцтва ЕЭК, МЗС і іншых арганізацый Расіі, беларускія курсанты, якія вучацца ў Расіі, супрацоўнікі пасольства Беларусі ў Расіі.

Лукашэнка ўсклаў вянок да магілы Невядомага салдата ля сцен Крамля

Мемарыял знаходзіцца ў Аляксандраўскім садзе ля сцен Крамля. Комплекс уключае надмагільную пліту, на якой устаноўлена бронзавая кампазіцыя - салдацкая каска і лаўровая галіна, якія ляжаць на сцягу. У цэнтры - ніша з надпісам "Імя тваё невядома, подзвіг твой бессмяротны" з бронзавай зоркай, у сярэдзіне якой гарыць Вечны агонь. Злева ад магілы размешчана сцяна з надпісам "1941 Загінуўшым за Радзіму 1945", справа - гранітная алея з блокамі, на кожны нанесена назва горада-героя, уключаючы Мінск, і выява медаля "Залатая Зорка". У блоках змешчаны капсулы з зямлёй гарадоў-герояў.

Аляксандр Лукашэнка ўшанаваў мінутай маўчання памяць загінулых у гады вайны.

Лукашэнка ўсклаў вянок да магілы Невядомага салдата ля сцен Крамля

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі