Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

14 Ліп 2016

Лукашэнка ўручыў Міхаілу Фінбергу спецузнагароду "Праз мастацтва - да міру і ўзаемаразумення"

Лукашэнка ўручыў Міхаілу Фінбергу спецузнагароду

14 ліпеня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на ўрачыстым адкрыцці XXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" ўручыў спецыяльную ўзнагароду "Праз мастацтва - да міру і ўзаемаразумення", якая ў гэтым годзе прысуджана народнаму артысту Беларусі Міхаілу Фінбергу і Нацыянальнаму акадэмічнаму канцэртнаму аркестру Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Спецыяльную ўзнагароду ад кіраўніка дзяржавы прыняў дырэктар і мастацкі кіраўнік аркестра Міхаіл Фінберг.

У сваім выступленні на адкрыцці фестывалю Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што адной з памятных падзей гэтага фестывалю стала адкрыццё Плошчы зорак, якую ўпрыгожыла зорка Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі.

Міхаіл Фінберг у сваю чаргу выказаў словы ўдзячнасці і адзначыў, што з моманту першага фестывалю ў Віцебску прайшло 28 гадоў (у Віцебску некалькі гадоў праводзіўся фестываль польскай песні, які ў далейшым ператварыўся ў "Славянскі базар". - Заўвага БЕЛТА). "Мы ўсе разам стварылі лепшы фестываль у Еўропе. Усе разам: вы, мы, наша дзяржава і, вядома ж, Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, які нас вельмі сур'ёзна падтрымаў, калі ў нас былі пэўныя цяжкасці. У нас хацелі гэты фестываль проста адабраць, але мы яго трымаем, любім і будзем рабіць усё, што зможам, каб ён быў самым лепшым", - сказаў лаўрэат.

Ордэн Францыска Скарыны Прэзідэнт уручыў рэжысёру-пастаноўшчыку, вядучай канцэртных і фестывальных праграм Заслужанага акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Украіны Аксане АнтанюкПаводле слоў Прэзідэнта, 25-годдзе фестывалю - гэта цудоўная магчымасць выказаць удзячнасць і шчырую любоў людзям, якія ствараюць гэтаму форуму добрую славу і папулярнасць. Заслужаныя ўзнагароды атрымалі майстры мастацтваў, якія ўнеслі вялікі асабісты ўклад у станаўленне і развіццё фестывалю. Ордэны Францыска Скарыны Прэзідэнт уручыў рэжысёру, сцэнарысту і прадзюсару Сяргею Пятрову, рэжысёру-пастаноўшчыку, вядучай канцэртных і фестывальных праграм Заслужанага акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Украіны Аксане Антанюк. Гэтай жа ўзнагароды ўдастоена спецыяльны карэспандэнт аддзела рэдактараў галоўнай дырэкцыі падрыхтоўкі тэлепраграм генеральнага прадзюсарскага цэнтра Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Алена Спірыдовіч.

Вядучыя "Славянскага базару" Алена Спірыдовіч, Уладзімір Бярэзін і Аксана АнтанюкАляксандр Лукашэнка нагадаў, што два дзесяцігоддзі таму фестываль "Славянскі базар" "хацелі адправіць у падарожжа па ўсім свеце", што магло прывесці да страты аўтэнтычнасці гэтага форуму мастацтваў. "Тады мне давялося сур'ёзна заняцца "Славянскім базарам" і дабавіць слова "ў Віцебску", таму што вялікія разумнікі хацелі яго прысвоіць, зрабіць чыста камерцыйным. Усе хацелі зарабляць грошы. А фестывалю не было б. Таму гэтыя трое (вядучыя "Славянскага базару" Алена Спірыдовіч, Уладзімір Бярэзін і Аксана Антанюк. - Заўвага БЕЛТА), колькі іх помню, з'яўляюцца душой нашага фестывалю".

Уладзімір Бярэзін у сваю чаргу адзначыў, што заслужаныя артысткі, цудоўныя дамы сёння ўдастоены ордэна Францыска Скарыны. "Я падумаў, трэба загадваць жаданне. Аб чым Бога прасіць і лёс!? Каб, прынамсі, яшчэ 25 гадоў усё было так, як сёння тут. Каб фестываль быў сусветнага маштабу, якім ён і з'яўляецца, але пры гэтым быў дамашнім, душэўным і цёплым. Другое - каб краіна, якая як зрэнку вока беражэ гэты фестываль, любіць яго, развівае, клапоціцца, жыла шчасліва, і каб бліжэйшыя 25 гадоў мы маглі ехаць у Беларусь, як едзем апошнія 25 гадоў - з хваляваннем, але пры гэтым як дадому", - сказаў Уладзімір Бярэзін.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка уручыў ордэн Францыска Скарыны рэжысёру, сцэнарысту і прадзюсару Сяргею ПятровуКіраўнік дзяржавы падзякаваў артыстам, рэжысёрам, работнікам тэлебачання, дырэкцыі фестывалю і ўсім, хто на працягу чвэрці стагоддзя аддана служыць "Славянскаму базару", а таксама гледачам і адданым паклоннікам фестывалю.

На адкрыцці форуму мастацтваў пераможцы міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск" розных гадоў уручылі Аляксандру Лукашэнку памятны знак "Славянскі базар у Віцебску. 25".

Памятны знак уяўляе сабой аб'ёмную кампазіцыю, якая ўвасабляе ўнікальнасць і своеасаблівасць гэтага форуму мастацтваў. У аснове кампазіцыі - галоўны сімвал фестывалю - васілёк. Побач з ім размешчаны расток з бутонам будучай кветкі. Гэта сімвалізуе яднанне ў праграме фестывалю прызнаных артыстаў і пачынаючых выканаўцаў, якія ў сольных праграмах і міжнародных конкурсах выступаюць на адных сцэнічных пляцоўках. Абвівае васількі нотны стан з ноткамі фестывальных фанфар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі