Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

30 Чэр 2016

Лукашэнка ўручыў дзяржузнагароды заслужаным людзям Беларусі

Лукашэнка ўручыў дзяржузнагароды заслужаным людзям Беларусі

30 чэрвеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды заслужаным людзям Беларусі. Урачыстая цырымонія адбылася сёння ў Палацы Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Перад нашай краінай стаяць вельмі адказныя задачы, якія мы нядаўна абмяркоўвалі на Усебеларускім народным сходзе. Ад жыццёвай пазіцыі кожнага з вас, напружанай працы залежыць тое, вырашым мы гэтыя задачы ці не, - сказаў Прэзідэнт. - У жыцці дзяржавы няма другарадных сфер. Умацаванне абараназдольнасці і бяспекі, развіццё галін эканомікі, адукацыі, навукі, культуры, спорту, вырашэнне пытанняў сацыяльнай абароны - усё гэта разам фарміруе дабрабыт нашай дзяржавы".

Заслужаныя ўзнагароды ўручаны прадстаўнікам Узброеных Сіл, МНС, пракуратуры, органаў унутраных спраў. "Выконваючы свой службовы абавязак, яны ўносяць важкі ўклад у забеспячэнне абароны краіны, абарону законных інтарэсаў грамадзян нашай дзяржавы, падтрыманне правапарадку і спакою ў грамадстве", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Галоўны інжынер упраўлення сувязі Генеральнага штаба Узброеных Сіл Алег Мішчанка ўзнагароджаны ордэнам "За службу Радзіме" III ступеніПрэзідэнт нагадаў, што ў красавіку бягучага года Беларусь адзначыла сумную дату - 30-ю гадавіну катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. "Перад тварам агульнанацыянальнага бедства наш народ праявіў сапраўдны гераізм. Людзі, якія прынялі самы актыўны ўдзел у ліквідацыі наступстваў аварыі і вяртанні да нармальнага жыцця пацярпелых тэрыторый, сёння таксама атрымліваюць дзяржаўныя ўзнагароды", - падкрэсліў беларускі лідар.

Першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Рыгор Лабкоў узнагароджаны ордэнам "За службу Радзіме" III ступені Цёплыя словы Аляксандр Лукашэнка адрасаваў і ўзнагароджаным працаўнікам вытворчых галін. "Менавіта яны ствараюць тую трывалую базу, якая неабходна для ўмацавання нашай эканомікі. У ліку ўзнагароджаных дырэктары прадпрыемстваў "Граніт", птушкафабрыкі "Перамога". У цяперашніх умовах гэтыя здольныя арганізатары вытворчасці змаглі не толькі ўтрымаць на плаву свае прадпрыемствы, але і вывесці іх на перадавыя рубяжы", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Медалём "За працоўныя заслугі" ўзнагароджаны дэкан факультэта інфармацыйных тэхналогій і ўпраўлення Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі Леанід ШылінНакіраванасць у заўтрашні дзень, прадоўжыў беларускі лідар, вызначае прадстаўнікоў навукі і адукацыі, якія атрымліваюць узнагароды. "Дзякуючы такім падзвіжнікам сваёй справы навука і адукацыя займаюць у нас трывалыя і часта лідзіруючыя пазіцыі ў свеце па шэрагу напрамкаў", - адзначыў Прэзідэнт.

Намеснік галоўнага рэдактара "Сельской газеты" холдынга "Рэдакцыя газеты "Советская Белоруссия" Мікалай Шчарбачэня ўзнагароджаны медалём "За працоўныя заслугі"Сярод узнагароджаных на цырымоніі прысутнічалі творчыя людзі - артысты, пісьменнікі, прадстаўнікі іншых творчых прафесій. Асобны акцэнт кіраўнік дзяржавы зрабіў на тым, што гэта ўзнагароджванне праходзіць у Год культуры. Ганаровымі званнямі адзначаны акцёры Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета.

Групе спартсменаў прысвоены ганаровыя званні заслужаных майстроў спорту. Па заслугах была ацэнена і работа прадстаўнікоў трэнерскага складу. "У нашай краіне здаровы лад жыцця і фізічнае развіццё асобы заўсёды былі і будуць у пашане", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Марыне Арзамасавай прысвоена ганаровае званне "Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь""Павагай і грамадскім прызнаннем карыстаюцца людзі, якія праявілі сябе паспяхова і на дзяржслужбе. Іх праца таксама атрымлівае заслужаную ацэнку", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

"Прыемна глядзець на людзей, якія выдатна зарэкамендавалі сябе ў сваёй прафесіі, якія хочуць, каб наша дзяржава мацнела, развівалася хуткімі тэмпамі. Упэўнены, што кожны чалавек, які сядзіць у гэтай зале, - паспяховая асоба", - сказаў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да ўдзельнікаў цырымоніі.

Ордэнам Айчыны III ступені ўзнагароджаны намеснік генеральнага пракурора Беларусі Аляксандр ЛашынПрэзідэнт уручыў ордэн Айчыны III ступені старшыні Гомельскага аблвыканкама Уладзіміру Дворніку і намесніку генеральнага пракурора Беларусі Аляксандру Лашыну.

Памочнік міністра абароны па ідэалагічнай рабоце ва Узброеных Сілах - начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Аляксандр Гура ўдастоены ордэна "За службу Радзіме" II ступеніПамочнік міністра абароны па ідэалагічнай рабоце ва Узброеных Сілах - начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Аляксандр Гура ўдастоены ордэна "За службу Радзіме" II ступені. Шэрагу прадстаўнікоў сілавых структур таксама ўручаны ордэны "За службу Радзіме" III ступені.

Ордэнам Пашаны ўзнагароджана міністр інфармацыі Лілія АнанічКіраўнікі розных узроўняў адзначаны ордэнам Пашаны. Сярод іх віцэ-прэм'ер Міхаіл Русы, намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Анатоль Русецкі, міністр інфармацыі Лілія Ананіч.

Віктар Таранцей, загадчык кафедры педагогікі і сацыяльнай работы Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны.

Віктар Таранцей, загадчык кафедры педагогікі і сацыяльнай работы Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, узнагароджаны ордэнам Францыска СкарыныПрадстаўнікам розных прафесій, кіраўнікам арганізацый і ведамстваў уручаны таксама медалі "За адзнаку ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый", "За працоўныя заслугі", медаль Францыска Скарыны, прысвоены ганаровыя званні заслужанага артыста, работніка адукацыі, заслужанага юрыста, металурга, работніка фізічнай культуры і спорту, заслужанага трэнера і майстра спорту.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі