Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

12 Jul 2016

Лукашэнка ўручыў Дзяржаўны сцяг капітану беларускай спартыўнай дэлегацыі на Алімпіядзе ў Рыа Аляксандру Багдановічу

Лукашэнка ўручыў Дзяржаўны сцяг капітану беларускай спартыўнай дэлегацыі на Алімпіядзе ў Рыа Аляксандру Багдановічу

12 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі, прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандр Лукашэнка ўручыў Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь капітану беларускай спартыўнай дэлегацыі на Алімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанэйра алімпійскаму чэмпіёну ў веславанні на байдарках і каноэ Аляксандру Багдановічу. Мерапрыемства адбылося ў Зале ўрачыстых цырымоній Палаца Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Багдановіч у сваю чаргу перадаў Дзяржаўны сцяг сцяганосцу беларускай спартыўнай дэлегацыі Сяргею Мартынаву і прачытаў клятву беларускага спартсмена - удзельніка Алімпійскіх гульняў.

"Ад імя ўсіх спартсменаў я абяцаю, што мы будзем удзельнічаць у гэтых Гульнях, паважаючы і выконваючы правілы, па якіх яны праводзяцца. Без допінгу і наркотыкаў. У сапраўды спартыўным духу. На славу спорту і ў імя гонару каманды Рэспублікі Беларусь", - такія словы клятвы сказаў капітан беларускай спартыўнай дэлегацыі.

Члены нацыянальнай каманды Беларусі па мастацкай гімнастыцы Меліціна Станюта і Кацярына Галкіна ўручылі кіраўніку дзяржавы памятны сувенір Аляксандр Багдановіч таксама адзначыў, што спартсмены заўсёды адчуваюць падтрымку дзяржавы, а для падрыхтоўкі да Алімпіяды было зроблена ўсё, у чым мелі патрэбу атлеты. "Ад імя спартсменаў, як капітан каманды, абяцаю, што кожны спартсмен прыкладзе ўсе намаганні, усе свае магчымасці для таго, каб над арэнамі Рыа-дэ-Жанэйра ўзнімаўся наш сцяг і гучаў гімн Рэспублікі Беларусь", - сказаў ён.

Члены нацыянальнай каманды Беларусі па мастацкай гімнастыцы Меліціна Станюта і Кацярына Галкіна ўручылі кіраўніку дзяржавы памятны сувенір - набор значкоў з піктаграмамі відаў спорту, у якіх беларускія спартсмены заваявалі алімпійскія ліцэнзіі.

Аляксандр Лукашэнка ўручыў ордэн Пашаны спартсмену-інструктару нацыянальнай каманды Беларусі па тэнісе Максіму Мірнаму за вялікі асабісты ўклад у развіццё спортуАкрамя таго, у Палацы Незалежнасці Аляксандр Лукашэнка ўручыў ордэн Пашаны спартсмену-інструктару нацыянальнай каманды Беларусі па тэнісе Максіму Мірнаму за вялікі асабісты ўклад у развіццё спорту, а таксама паспяховае выступленне на Алімпіядзе ў Лондане ў 2012 годзе.

На заканчэнне Прэзідэнт і члены беларускай спартыўнай дэлегацыі сфатаграфаваліся на прыступках перад парадным уваходам у Палац Незалежнасці.

Лукашэнка ўручыў Дзяржаўны сцяг капітану беларускай спартыўнай дэлегацыі на Алімпіядзе ў Рыа Аляксандру БагдановічуЦырымонія адкрыцця летніх Гульняў адбудзецца 5 жніўня на вядомым стадыёне "Маракана". Асноўныя кваліфікацыйныя патрабаванні і нарматывы для ўдзелу ў Гульнях-2016 выканалі 144 спартсмены ў 25 відах спору. У ходзе спаборніцтваў будзе разыграна 306 камплектаў медалёў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі